wd wp Пошук:

Свяцілішча Апалона Гілата

Свяцілішча Апалона Гілата (грэч.: Ιερό του Απόλλωνα Υλάτη) — руіны храма на захад ад Курыяна, з’яўляўся адным з самых важных свяцілішчаў Старажытнага Кіпра.

План свяцілішча

Самай вядомай згадкай гэтага свяцілішча ў антычных крыніцах з’яўляецца апавяданне грэчаскага гісторыка і географа Страбона ў Кнізе XIV яго сачынення «Геаграфія». Страбон згадвае свяцілішча ў наступным кантэксце: «Ва ўсякім разе пачаткам заходняга марскога шляху на Родас з’яўляецца Курый; затым адразу ідзе мыс, адкуль скідаюць святататнікаў, якія датыкнуліся алтара Апалона».

Старажытны храм быў пабудаваны ў часы бронзавага веку і быў разбураны ў 365 годзе да нашай эры ў выніку землетрасення. Пазней многія разбураныя будынкі старажытнага свяцілішча былі адноўлены. Пталамеяў храм датуецца пачаткам 3-га стагоддзя да н.э. Што да рымскага свяцілішча, тое яно было пабудавана ў два этапы: у прота-эліністычны перыяд і ў I стагоддзі н.э. Гэта свяцілішча было разбурана ў 364-365 н.э. землетрасеннем.

Гэта свяцілішча было ідэнтычна свяцілішчу Апалона ў Эпідаўры ў Аргалідзе. Дагэтуль захаваліся надпісы з імем Апалона (5-4 стагоддзе да н.э.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Храмы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Археалагічныя аб'екты на Кіпры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0