wd wp Пошук:

Святы Валянцін

Святы Валянцін (лац.: Valentinus) — імя некалькіх раннехрысціянскіх святых мучанікаў. Пра іх жыцці практычна нічога не вядома, немагчыма нават дакладна ўсталяваць ці былі яны сапраўды рознымі асобамі або гаворка ідзе пра розныя жыціі аднаго і таго ж святога.

Мартыралогі згадваюць Валянціна — рымскага святара, абезгалоўленага каля 269 года, а таксама Валянціна - біскупа Інтэрамны, вядомага цудоўным лекарствам і пакаранага за зварот у хрысціянства сына кіраўніка горада. У сувязі са святам 14 лютага згадваецца яшчэ і мучанік з тым жа імем, які пацярпеў у Рымскай правінцыі Афрыка.

Жыццё і легенды

У ранніх спісах рымскіх мучанікаў Валянцін не згаданы. Аднак культ святога Валянціна быў распаўсюджаны ў Рыме ўжо ў IV стагоддзі, што паказвае факт узвядзення ў гэты час двух базілік. Адна была пабудавана каля 350 года ў пантыфікат Юлія II на Фламініевай дарозе ў месцы, дзе, паводле падання, быў пахаваны Валянцін Рымлянін. Другая пабудавана ў горадзе Тэрні над меркаванай магілай Валянціна, біскупа Інтэрамскага. Свята 14 лютага ў памяць абодвух святых усталявана ў 496 годзе папам Геласіем I.

Першыя жыціі Валянціна Рымляніна і Валянціна з Інтэрамны напісаныя ў VI або VII стагоддзі, сканцэнтраваны, галоўным чынам, як і ў многіх іншых мучанікаў, на цуды лекарства і катаванні і смерці за Хрыста. Беда Вялебны ў VIII стагоддзі ўключыў жыціі абодвух Валянцінаў у свой мартыралог.

У Залатой Легендзе XIII стагоддзя пра святога Валянціна прыведзена вельмі мала звестак, у прыватнасці, гаворыцца пра тое, што ён адмовіўся адрачыся ад Хрыста перад імператарам Клаўдзія і быў за гэта абезгалоўлены.

У познім сярэднявеччы ў Францыі і Англіі жыціе Св. Валянціна паступова пачало абрастаць легендамі, звязанымі з тайным вянчаннем закаханых пар. Згодна з імі, імператар Клаўдзій II забараніў ваярам жаніцца. Валянцін таемна вянчаў ахвотных і за гэта быў прысуджаны да смерці. У розных легендах прыводзяцца падрабязнасці аб развітальным лісце, які Валянцін напісаў перад пакараннем смерцю сляпой дзяўчыне (па іншых варыянтах - дачцэ турэмшчыка) і гэты ліст вылечыў яе.

У XVII стагоддзі ў Францыі гісторык Тылемон, а пазней у XVIII стагоддзі ў Англіі Батлер і Дус вылучылі здагадкі, што Дзень Святога Валянціна быў уведзены для замяшчэння паганскага абраду выбіраць наўздагад імёны ўмілаваных напярэдадні свята багіні Юноны, які адзначаецца 15 лютага.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Рымскія святыя
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Каталіцкія і праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Свяшчэннамучанікі
Катэгорыя·Асобы, чыя дата смерці не вызначана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра святых без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэрні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мучанікі
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме