wd wp Пошук:

Святлана Міхайлаўна Герасімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасімовіч. Святлана Міхайлаўна Герасімовіч (нар. 5 студзеня 1957, в. Вяляцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры.

Працавала настаўнікам у Карсаковіцкай сярэдняй школе, сакратаром Барысаўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам ідэалагічнага аддзела Барысаўскага райкама КПБ. Была намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Старабарысаўскай сярэдняй школы, загадчыкам аддзела інфармацыі, намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама, галоўным саветнікам-інспектарам старшыні Мінскага аблвыканкама, начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га і 6-га скліканняў.

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Мінскага аблвыканкама, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём Выканаўчага камітэта СНД «За супрацоўніцтва»[1].

Зноскі

  1. Герасімовіч Святлана Міхайлаўна Архівавана 18 жніўня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вяляцічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старшыні мясцовых саветаў Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»