wd wp Пошук:

Святлана Мікалаеўна Сямёнава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сямёнава. Святлана Мікалаеўна Сямёнава (нар. 29 ліпеня 1944, п. г. Южна-Курыльск, Сахалінская вобласць) — Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, ганаровага грамадзяніна г. Брэста. Член Рэспубліканскай асацыяцыі педагогаў-даследчыкаў.

Біяграфія

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна ў 1972 годзе. Працавала настаўніцай матэматыкі ў Пугачоўскай васьмігадовай школе, з 1975 года — арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай работы СШ № 1 г. Брэста, з 1985 года — дырэктарам СШ № 15 г. Брэста.

Па яе ініцыятыве ў 1990 годзе быў створаны першы ў Брэсцкай вобласці агульнаадукацыйны ліцэй, дырэктарам якога яна з’яўлялася да жніўня 2018 года. У 1994 годзе ліцэй прайшоў атэстацыю Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь з адзнакай «выдатна».

Абіралася дэпутатам гарадскога Савета дэпутатаў (2003—2007), абласнога Савета дэпутатаў (2007—2014). У лістападзе 2017 годзе была абрана старшынёй праўлення дабрачыннага фонду «Брэст. 1000 гадоў», які аказваў дапамогу ў арганізацыі падрыхтоўчай кампаніі святкавання юбілею горада.

Узнагароды

Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь (2001). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2010), знакам «Выдатнік народнай адукацыі БССР», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

За шматгадовую працу ў сістэме адукацыі, высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці горада С. М. Сямёнавай 5 жніўня 2014 года прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выдатнікі народнай адукацыі Беларускай ССР
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Брэста
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе