wd wp Пошук:

Святлана Леанідаўна Курылёва

Святлана Леанідаўна Курылёва (25 лютага 1928, Жытомір, Украіна — 18 лістапада 2011, Каменец, Беларусь) — празаік, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзілася ў горадзе Жытомір (Украіна), у сям’і ваеннаслужачага. У 1945 годзе закончыла школу ў Харкаве і ў гэтым жа годзе паступіла ў Харкаўскі дзяржаўны ўніверсітэт на філалагічны факультэт.

У 1950 годзе закончыла яго і ў тым жа годзе па запрашэнні Міністэрства адукацыі Беларусі прыехала працаваць настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў  г. Камянец Брэсцкай вобласці. Працавала выкладчыкам рускай мовы і літаратуры з 1950 па 1982 гады.

Літаратурнай творчасцю займалася з 1952 года.

Празаік, публіцыст, шмат супрацоўнічала з радыё.

Яе першая проза была надрукавана ва ўсесаюзным часопісе «Юность» у 1960 годзе (апавяданне «Дорога»), якое потым перадрукавала «Литературная газета» (Расія).

Публіцыстычныя артыкулы школьнай настаўніцы часта друкаваліся ў мясцовай і абласной прэсе.

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1980 года, з 2006 — член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Пасля выхаду на пенсію ў 1988 годзе Святлана Леанідаўна поўнасцю аддалася літаратурнай творчасці[1].

Творчасць

Аўтар кніг:

Публікацыі ў літаратурных з0борніках:

Малая проза

Публіцыстыка

Альманах «БЕЛАРУСКАЯ ДУМКА»: «На земле предков»: размышления в преддверии праздника" (№ 30, 2005). «Устоять против сети» (№ 2, 2007). «Во саду ли, в огороде» (№ 8, 2007).

А таксама ў часопісах: «НЁМАН», «РАБОЧЕ-КРЕСТЬЯНСКИЙ КОРРЕСПОНДЕНТ» (Москва); у расійскіх газетах: «ЛИТЕРАТУРНАЯ ГАЗЕТА», «УЧИТЕЛЬСКАЯ ГАЗЕТА», «ХОЗЯИН»; у беларускіх газетах: «ЧЫРВОНАЯ ЗМЕНА», «СОВЕТСКАЯ БЕЛОРУССИЯ» (Мінск), «ЗАРЯ», «БРЕСТСКИЙ КУРЬЕР», «ВЕЧЕРНИЙ БРЕСТ».

Газета «НАВІНЫ КАМЯНЕЧЧЫНЫ»: «Молчать о важном — преступление» (02.09.2005). «Як дапамагчы сабе самому» (16.01.1999). «Души прекрасные порывы» (04.02.1999) і інш.

Прызнанне

Зноскі

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра пісьменнікаў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 18 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Каменцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жытоміры
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі