wd wp Пошук:

Святлана Крук

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крук. Святлана Крук — пераможца першага нацыянальнага конкурсу прыгажосці Міс Беларусь — 1998. Затым яна стала першай віцэ-міс конкурсу «Міс Садружнасць — 1999», увайшла ў дзясятку найлепшых на «Міс Еўропы — 1999» у Ліване. У 2000 годзе змагалася за званне «Міс свету» ў Вялікабрытаніі, яна ўвайшла ў паўфінал — пакуль гэтае самае вялікае дасягненне беларускіх прыгажунь у гэтым конкурсе.

Пасля ўсяго гэтага дзяўчына з чырвоным дыпломам скончыла Гродзенскі педагагічны ўніверсітэт (факультэт прыкладной матэматыкі). Выпускніца Нацыянальнай школы прыгажосці.

Цяпер працуе ў маскоўскім мадэльным агенцтве «President».

Замужам. Жыве ў Маскве.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Фотамадэлі Беларусі
Катэгорыя·Пераможцы конкурсу Міс Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы