wd wp Пошук:

Святлана Васільеўна Тарабарава

Святлана Васільеўна Тарабарава (укр.: Світлана Василівна Тарабарова; нар. 26 ліпеня 1990, Херсон, Украінская ССР) — украінская спявачка, кампазітар і аўтар песень, музычны прадзюсар, актрыса, уладальніца Нацыянальнай музычнай прэміі «Песня года 2014», намінант нацыянальных музычных прэмій[1]. Былая салістка поп-гурта Real O.

Біяграфія

Нарадзілася ў Херсоне. Бацька працаваў на заводзе, маці была выхавальнікам у садочку. У дзяцінстве мела мару стаць кіроўцам, але цяга да музыкі ўсё ж перамагла, таму, скончыўшы школу, Святлана пераехала ў Кіеў вучыцца ў Кіеўскую муніцыпальную акадэмію эстрадных і цыркавых мастацтваў[2]. З 13 гадоў Тарабарава выступала ў танцавальным калектыве «Аазіс».

Асабістае жыццё

Муж — Аляксей Бондар. Пазнаёміліся ў 2011 годзе ў Адэсе на Дзерыбасаўскай, праз 5 гадоў у кастрычніку выйшла за яго замуж.

9 верасня 2018 нарадзіла сына[3], якога назвала Іван.

23 верасня 2020 года нарадзіла дачку Марыю.

Кар’ера

У 2008 годзе стала ўдзельніцай «Фабрыкі зорак» пад псеўданімам Аліса Тарабарава, дзе стала адной з самых яркіх і таленавітых удзельнікаў праекта. Святлана стала адной з улюбёнак Наталлі Магілёўскай, бо менавіта яна аддала дзяўчыне свой танцавальны сольны нумар, калі Аліса пасля аперацыі прапусціла адзін канцэрт[4].

Заняўшы на праекце другое месца, Тарабарава стала ўдзельніцай новай жаночага гурта Real O, у якім прабыла чатыры гады[5].

У 2012 годзе Тарабарава пачала сольную кар’еру, адмовіўшыся ад псеўданіма Аліса на карысць сапраўднага імя[6].

У 2016 годзе прымала ўдзел у паўфінале нацыянальнага адбору песеннага конкурсу «Еўрабачанне 2016».

Дыскаграфія

У складзе гурта Real O

Сольна

Зноскі

  1. Официальный сайт Тарабаровой(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 29 лістапада 2015.
  2. Gaganews: Тарабарова(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2015. Праверана 29 лістапада 2015.
  3. Тарабарова стала матерью(нявызн.) . Праверана 11 верасня 2018.
  4. tochka.net: Аліса Тарабарова
  5. Биография Алисы Тарабаровой(нявызн.).
  6. viva.ua: Світлана Тарабарова про колишній роман з сином Шуфрича
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Музычныя прадзюсары Украіны
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Танцоўшчыцы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Херсоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Актрысы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Актрысы Украіны
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 ліпеня
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта