wd wp Пошук:

Святлана Андрэеўна Навумава

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумава. Святлана Андрэеўна Навумава (29 лютага 1956, Каўнас — 10 сакавіка 2011, Мінск) — вядомы беларускі вучоны — палітолаг і паліттэхнолаг.

Біяграфія

Нарадзілася ў г. Каўнасе, Літоўскай ССР. У перыяд з 1973 па 1978 год навучалася на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яе аднакурснікам, у прыватнасці, быў вядомы сёння расійскі палітолаг Вячаслаў Ніканаў[ru].

З 1982 г. вучылася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Мінску, у 1988 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па філасофіі.

З 1987 па 1994 гады выкладала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1994 па 2001 гады працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ, брала ўдзел у дзейнасці Прэзідэнцкай камісіі па адукацыі. Адначасова працавала ў Міжнародным інстытуце палітычных даследаванняў у Мінску.

З 2001 па 2004 год была кіраўніком кафедры палітычных і сацыяльных навук у ЕГУ, а пасля закрыцця ЕГУ ў Мінску брала актыўны ўдзел у барацьбе за аднаўленне ўніверсітэта ў выгнанні. У новым ЕГУ ў Вільні стала дырэктарам магістарскай праграмы па еўрапейскіх даследаваннях. З 2005 па 2009 гг. працавала прафесарам на факультэце філасофіі і палітычных навук. Была судырэктарам рэгіянальнага цэнтра найноўшых даследаванняў і адукацыі і сурэдактарам навуковага часопіса «Перекрестки. Журнал исследований Восточно-европейского пограничья». За час сваёй працы ў ЕГУ падрыхтавала некалькі дзясяткаў магістраў палітычных навук, многія з кіраўнікоў беларускіх НДА атрымалі падрыхтоўку ў магістарскіх праграмах пад кіраўніцтвам С. А. Навумавай. У ЕГУ чытала курсы «уводзіны ў палітычную навуку», «уводзіны ў паліталогію», «асновы палітычнай тэорыі», «сучасныя тэорыі грамадзянскай супольнасці», «Беларусь як палітычны праект».

Як паліттэхнолаг і палітычны кансультант працавала ў выбарчых кампаніях на прэзідэнцкіх выбарах 1994, 2001 і 2010 года, выбарах у Вярхоўны Савет 1995 года, выбарах у Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2000 г. Была адным з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і працавала ў штабе кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева. Пасля акцый пратэсту ў сувязі з вынікамі выбараў яе выклікалі ў КДБ, праводзілі вобыскі, што адмоўна адбілася на стане яе здароўя.

Святлана Андрэеўна Навумава памерла 10 сакавіка 2011 года ў Мінску пасля працяглай полікістознай хваробы нырак.

Навуковая дзейнасць

У сферы навуковых інтарэсаў Навумавай былі паліталогія, тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс. Займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне паліталогіі, працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Міжнародным інстытуце палітычных даследаванняў у Мінску. Праходзіла стажыроўкі ў Расіі (1991), Канадзе (1997), ЗША (1999), Нідэрландах (2008).

Кнігі

Сям’я

Бацька — Навумаў Андрэй Рыгоравіч (1912—1982) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, удзельнічаў у вызваленні Літвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Быў настаўнікам рускай мовы, а пасля — дырэктарам сярэдняй школы.

Маці — Навумава (Ігнатовіч) Рэгіна Францаўна (1925—1980) — скончыла гістарычны факультэт МДУ у 1951 г., выкладала навуковы камунізм.

Муж — Горлаў Валерый Васільевіч (1949—1997) — кандыдат матэматычных навук, член «Амерыканскай матэматычнай супольнасці», выкладаў у БДУ, дзе фактычна стварыў кірунак матэматычнай логікі.

Сын — Горлаў Андрэй Валер’евіч (нар. 1984 г.) — бакалаўр паліталогіі.

Памяць

У 2011 годзе грамадскім аб’яднаннем «Гавары праўду» і супольнасцю экспертаў у сферы палітыкі заснавана прэмія Святланы Навумавай.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каўнасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 лютага