wd wp Пошук:

Святлана Адамаўна Стацэнка

Святлана Адамаўна Стацэнка — заслужаны дзеяч культуры Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiк цэнтра па падрыхтоўке таленавiтай моладзi iм. Ул. Мулявiна (недаступная спасылка).

Творчая кар’ера i біяграфія

Скончыла музычнае аддзяленне педагагiчнага каледжа ў г. Клiнцы (Расія), затым музычнае аддзяленне Мінскага педагагiчнага iнстытута. Пасля працавала настаўнiцай спеву ў школе. У 1997 г. заснавала i ўзначалiла ўзорна-паказальную студыю эстраднай песні студыю «ЮМЭС» (Юныя Майстры Эстрады) у гарадскiм Палацы культуры Мазыра i набрала дзяцей. Яе выхаванцы прымалi актыўны ўдзел у музычных фестывалях і конкурсах; студыя штогод гастралiравала ў Германii. У гэту ж студыю, ва ўзросце 6 гадоў прывяла i родную дачку Ксенію, творчы поспех якой, дзякуючы намаганням яе матулi i асабiстаму яркаму таленту, не прымусiў сябе доўга чакаць. Ксюша вельмi паспяхова выступiла на дзiцячым конкурсе песнi «Еўрабачанне» у 2005 г., i з песняй «Мы вместе» (бел. Мы разам) заняла першае месца, стаўшы пераможцай.

Пасля яркай перамогi i поспеху яе дачкi i выхаванкi, Святлане Стаценка было прапанавана ўзначалiць Нацыянальны цэнтр музычных мастацтваў iм. Ул. Мулявiна — студыю, мэтай якой стала падрыхтоўка юных талентаў. Улетку 2006 г., Святлана Стаценка, разам с сям’ёй, пераехала ў Мінск, дзе iм была прадстаўлена кватэра. У Мінску яна ўзышла на яшчэ больш высокi ўзровень. Тут яна набiрае ва ўзначалены ёй цэнтр адораных дзяцей i працягвае яшчэ больш прафесiйна займацца Ксюшай. Выхаванцы Стацэнка выступаюць у рознах гарадах Беларусi, удзельнiчаюць у дабрачанных акцыях.

22 сакавiка 2007, на святочнай цырамонii ўзнагароджання лаўратаў музычнай радыё-прэмiяй «Залатое вуха», атрымала ўзнагароду-статуэтку «Залатое вуха», «За ўклад у развiццё айчынай культуры». Яе выхаванцы перамагалi больш чым на 40 мiжнародных музычных фестывалях у Германii, Польшчы, Славенii, Расii, Украiне i Беларусi, у тым лiку «Прыз глядацкiх сiмпатый» i Гран-пры «Славянскі базар» у Віцебску, срэбра i золата «Дзiцячага Еўрабачання». Сярод яе выхаванцаў так сама i Андрэй Кунец.

Сям’я

  1. Анастасiя Стацэнка (1988 г.н.). У дзяцiнстве так сама займалася спевамi ў студыi сваёй матулi. Атрымала некалькi перамог на вакальных конкурсах. У 2006 г. паступiла ў Iнстытут сучасных ведаў iм. Шырокага. У канцы 2008 г. з’ехала ў ЗША на стажыроўку. Зараз жыве i вучыцца ў Нью-Ёрку.
  2. Ксенія Сітнік (д.н. 15.05.1995). Знакамiтая юная беларуская спявачка, пераможца «Дзiцячага Еўрабачання» 2005 г.. Удзельнiчала ў шматлiкiх конкурсах, займаючы прызавыя месцы. У снежнi 2005 года сыграла галоўную роль у навагоднiм мюзiкле «Зорная ноч-2006». Тэлевядучая.

Крынiцы iнфармацыi

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь