wd wp Пошук:

Святлана Іванаўна Герасіменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасіменка.

Святлана Іванаўна Герасіменка (укр.: Світлана Іванівна Герасименко; нар. 23 лютага 1945, Барышаўка, Кіеўская вобласць, УССР) — савецкі і таджыкістанскі астраном, адкрывальнік Каметы Чурумава — Герасіменка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Таджыкістан за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі імя Абу Алі Ібн Сіна (Авіцэны) за 2017 год за адкрыццё Каметы Чурумава — Герасіменка [2]

Біяграфія

Нарадзілася ў 1945 годзе ў пасёлку Барышаўка Кіеўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў[3].

У 1968 годзе скончыла кафедру астраноміі Кіеўскага універсітэта, пасля паступіла ў аспірантуру. У верасні 1969 разам з Клімам Чурумавым, супрацоўнікам Галоўнай астранамічнай абсерваторыі НАН Украіны, адправілася ў экспедыцыю ў Алматы для назірання камет на пяцідзесяцісантымятровым тэлескопе. У ноч з 11 на 12 верасня 1969 года, назіраючы камету Комас-Сола, зрабілі фота, на якім апынулася яшчэ адна камета, якая атрымала назву па імёнах першаадкрывальнікаў — Камета Чурумава — Герасіменка.

У 1973 годзе па запрашэнні Інстытута астрафізікі Таджыкістана пераехала ў Душанбэ. Цяпер працуе навуковай супрацоўніцай гэтага інстытута, праводзіць назіранні і вывучэнне камет.

2 сакавіка 2004 года Святлана Герасіменка разам з Клімам Чурумавым прысутнічала на касмадроме Куру у Французскай Гвіяне пры запуску Еўрапейскага міжпланетнага зонда «Разета», які адправіўся да каметы Чурумава — Герасіменка. Зонд дасягнуў каметы ў лістападзе 2014 года, а 12 лістапада ад яго аддзяліўся пасадачны модуль «Філы», які выканаў 7-гадзіннае збліжэнне і на працягу інтэрвалу 18:33…20:33 па беларускім часе здзейсніў першую ў гісторыі паспяховую пасадку на камету (тры пасадкі з двума адскокамі).

Імем Святланы Герасіменка названы таксама астэроід № 3945, адкрыты ў 1982 годзе Мікалаем Чарных[4].

Зноскі

  1. Svetlana Gerasimenko // https://pantheon.world/profile/person/Svetlana_Gerasimenko
  2. Светлана Герасименко получит за свою комету госпремию Таджикистана имени Абуали ибн Сино | Новости Таджикистана ASIA-Plus(руск.)  (недаступная спасылка). news.tj. Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2019. Праверана 13 ліпеня 2019.
  3. Анора Саркорова Герасименко: я открыла комету случайно(руск.) . Праверана 18 лістапада 2014.
  4. База даных MPC па малых целах Сонечнай сістэмы 3945

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Постаці Душанбэ
Катэгорыя·Першаадкрывальнікі камет
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Астраномы XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Астраномы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кандыдаты фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Выпускнікі Кіеўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Жанчыны-астраномы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных