wd wp Пошук:

Свята-Міхайлаўскі Беразвецкі жаночы манастыр

Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр — жаночы праваслаўны манастыр у Беразвеччы (сёння вёска ўваходзіць у склад Глыбокага), Беларусь. Знаходзіцца на вуліцы Францыска Скарыны, 77[1].

Гісторыя

Дата заснавання Беразвецкага манастыра дакладна не ўстаноўлена.

Бакавы фасад. Здымак Я. Булгака 1930-х гг.

Пасля скасавання ўніяцтва ў 1839 годзе манастыр быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы. Да канца 1860-х гадоў абіцель прыйшла ў заняпад, і ў 1874 годзе па загадзе Свяцейшага Сінода яна была скасавана.

Адраджэнне манастыра адбылося ў 1901 годзе па хадатайніцтве Літоўскага архіепіскапа Ювеналія (Полаўцава). У гэты перыяд праводзіцца капітальны рамонт манастырскага Петра-Паўлаўскага сабора і карпусоў.

У 1915 годзе ў сувязі з пагрозай нямецкага наступлення беразвецкія манахіні былі вымушаны эвакуіравацца ў горад Ялец Арлоўскай губерні.

У 1919 годзе абіцель была перададзена пад юрысдыкцыю каталіцкай царквы.

Падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі манастыра быў створаны канцэнтрацыйны лагер. У пасляваенны час Петра-Паўлаўскі сабор быў разбураны, а будынкі абіцелі заняла турма.

12 жніўня 2004 года было вырашана адрадзіць Беразвецкі Міхаіла-Архангельскі жаночы манастыр. Першы пабудаваны храм быў асвечаны ў гонар святога Міхаіла[2].

Зноскі

  1. Глубокское благочиние
  2. Манастыр Свята-Міхайлаўскі Беразвечскі жаночы. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Жаночыя манастыры
Катэгорыя·Храмы Полацкай і Глыбоцкай епархіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Катэгорыя·Храмы Глыбокага