wd wp Пошук:

Святая вада Дзехцяроўская

Святая вада Дзехцяроўская — крыніца, якая знаходзіцца каля вёскі Дзегцяры Мёрскага раёна, за 7,5 км на поўнач ад Новага Пагоста і за 11 км на паўднёвы захад ад Мёраў у паніжэнні сярод марэнных пагоркаў.

Апісанне

«Святая вада Дзехцяроўская» аб’яўлена гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння Рашэннем Мёрскага раённага выканаўчага камітэта № 803 ад 23.09.2011 г. Землекарыстальнікам з’яўляецца Новапагосцкае лясніцтва ДЛГУ «Дзісненскі лясгас». Агульная плошча гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння «Святая вада Дзехцяроўская» складае 1,5 га (15 000 м²)[1]. Межы ахоўнай зоны не пазначаныя[2].

Крыніца знаходзіцца на вышыні 149,2 м над узроўнем мора[3]; прымеркавана да ўскрайкаў марэннага масіва і балота, на якім праведзена меліярацыя і пракладзены шэраг каналаў. Над крыніцай усталяваны зруб з падстрэшкам. Лясная паляна абсталявана альтанкай, вогнішчам. Праз крынічны ручай пракладзеныя масткі[2]. Вада крыніцы з’яўляецца гідракарбанатнай кальцыева-магніевай з павышаным утрыманнем сульфатаў. Павялічанае ўтрыманне сульфатаў у вадзе тлумачыцца ўплывам асушанага балотнага масіва, які знаходзіцца побач.

Лічыцца, што вада дапамагае ад многіх хваробаў, у тым ліку вачэй. У крыніцу звычайна кідаюць манеты. Раней адбываліся фэсты (на Яна)[4][5].

Зноскі

  1. 1 2 Инспекция природных ресурсов и охраны окружающей среды МИОРСКИЙ РАЙОННЫЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ(руск.)
  2. 1 2 Святая вода Дехтяревская Архівавана 21 жніўня 2019. Родники Беларуси(руск.)
  3. Крынічка «Святая вада» // «Міёрскія навіны»
  4. Ля дарогі Чапукі — Волкаўшчына — крыніца «Святая вада Дзехцяроўская» // «Міёрскія навіны»
  5. КРЫНІЦА СВЯТАЯ ВАДА // «Прыдзвінскі край»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Крыніцы Беларусі
Катэгорыя·Дзегцяры (Мёрскі раён)
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Гідраграфія Мёрскага раёна
Катэгорыя·Славутасці Мёрскага раёна
Катэгорыя·Гідралагічныя помнікі прыроды Беларусі