wd wp Пошук:

Святаслаў Мікалаевіч Ліс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ліс. Святаслаў Мікалаевіч Ліс (нар. 22 кастрычніка 1937, в. Падбор’е Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік запасу. Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Член савета Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Біяграфія

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (географ), Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча (палітработнік танкавых войскаў), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (выкладчык грамадскіх навук).

Працаваў сакратаром камітэта УЛКСМ танкавага палка, старшым інструктарам палітычнага аддзела танкавай арміі, палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі, намеснікам камандзіра гвардзейскага мотастралковага палка, намеснікам начальніка палітаддзела гвардзейскай танкавай дывізіі. Быў намеснікам начальніка палітаддзела мотастралковай дывізіі ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Рэспубліцы Афганістан, начальнікам аддзялення арганізацыйна-партыйнай работы палітаддзела, сакратаром парткама агульнавайсковай арміі, намеснікам камандзіра па выхаваўчай рабоце армейскага корпуса, намеснікам камандуючага войскамі па маральна-псіхалагічнаму забеспячэнню Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Памочнік рэктара ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (Рэспубліка Афганістан), васемнаццаццю медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

Зноскі

  1. Лис Святослав Николаевич Архівавана 30 верасня 2020.
  2. ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 кастрычніка
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Члены РГА «Белая Русь»
Катэгорыя·Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1937 годзе
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Палкоўнікі Беларусі
Катэгорыя·Заслужаныя спецыялісты Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»