wd wp Пошук:

Святаслаў Леанідавіч Шайко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Шайко. Святаслаў Леанідавіч Шайко (нар. 2 студзеня 1955, г. Клецк, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар-рэстаўратар. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры.

Біяграфія

Скончыў у 1977 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. А. Іода, Г. А. Патаеў, А. В. Сычова). У 19771980 гадах архітэктар праектнага інстытута «Гроднаграмадзянпраект»; у 19811986 гадах кіраўнік праектнага аддзела Гродзенскага гарвыканкама; У 19861995 гадах галоўны архітэктар ДКПМ г. Гродна інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя»; з 1995 года дырэктар Гродзенскага УПП «Архітэктурна-рэстаўрацыйнае бюро Шайко С. Л.».

Член Беларускага саюза архітэктараў з 1991 года.

Творчасць

Асноўныя працы: рэстаўрацыя касцёла пачатку XX стагоддзя ў Вялікай Бераставіцы (1989—1990, будаўніцтва ў 1991—1995); рэканструкцыя пад банк з рэстаўрацыяй гістарычных фасадаў будынка XIX стагоддзя па вул. Тэлеграфнай у Гродне (1995, будаўніцтва ў 1999—2001); рэстаўрацыя капліцы Св. Пятра і Паўла XIX стагоддзя ў былой сядзібе Аўгустова (1996, будаўніцтва ў 1998—1999); рэстаўрацыя з прыстасаваннем пад рэстаран былога лямуса XVIII стагоддзя па вул. Дзяржынскага ў Гродне (2000—2001, будаўніцтва ў 2002—2006); рэгенерацыя забудовы гістарычнага цэнтра г. Гродна: адміністрацыйны будынак па вул. Тэльмана (1987, будаўніцтва ў 1988—1989), гасцініца па вул. Маладзёжнай (2006, будаўніцтва ў 2007—2008).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Клецку
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Гродна
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў