wd wp Пошук:

Свэн Нурдквіст

Свэн Ну́рдквіст (шведск.: Sven Nordqvist; * 30 красавіка 1946, Хельсінгбарг, Сконэ, Швецыя) — шведскі дзіцячы пісьменнік і ілюстратар. Вядомы найперш дзякуючы сваёй серыі пра старога Пэтсана і кацяня Фіндуса.

Біяграфія

Нарадзіўся на поўдні Швецыі, у Хельсінгбаргу. Юнацтва правёў у Хальмстадзе. З 15-гадовага ўзросту марыў стаць мастаком і некалькі разоў беспаспяхова намагаўся паступіць у розныя мастацкія ўстановы. У рэшце рэшт яму давялося вывучаць архітэктуру ў вышэйшай тэхнічнай школе ў горадзе Лунд, дзе пасля пэўны час чытаў лекцыі па архітэктуры ў Лундскім універсітэце. У той самы час ён працаваў ілюстратарам у рэкламнай кампаніі ў Хальмстадзе, аздабляў плакаты і кнігі.

Нарэшце ў 1983 ён узяў удзел у конкурсе на найлепшую дзіцячую ілюстрацыю для кнігі, які ладзіла выдавецтва «Апал». Дзеля гэтага ён напісаў уласную кнігу (казку «Агатон Эман і алфавіт») і праілюстраваў яе, заняўшы першае месца. Наступнага года гэтая казка выйшла ў свет асобнай кнігай. З тае пары ён стаў працаваць толькі як аўтар і мастак дзіцячых кніг.

Жанаты, мае двух сыноў.

Творчасць

У 1984 годзе выйшла яго кніга «Блінны торт», першая ў серыі пра старога фермера Пэтсана і яго разумнаё кацянё. Дзякуючы гэтай серыі Нурдквіст стаў знакамітым спярша на сваёй радзіме, а пасля і ў Еўропе, найперш у Германіі. У нямецкім перакладзе галоўных герояў завуць Петэрсан і Фіндус, у дацкім — Педэрсэн і Фіндус, па-фінску — Песанен і Війру.

Паводле кніг пра Фіндуса і Пэтсана былі створаны фільмы і мультфільмы, а таксама камп’ютарная гульня.

Акрамя серыі пра Пэтсана і Фіндуса Нурдквіст таксама вядомы як ілюстратар і сааўтар серыі казак пра прыгоды Мамы Му і яе сябра Крумкача шведскіх пісьменнікаў Юі і Томаса Вісландэраў.

Беларускія пераклады

Бібліяграфія

Ілюстрацыі

Прэміі

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #115632468 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Sven Nordqvist // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Ілюстратары Швецыі
Катэгорыя·Архітэктары Швецыі
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Хельсінгбаргу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Лундскага ўніверсітэта