wd wp Пошук:

Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт

Свентакшыскі політэхнічны ўніверсітэт (польск.: Politechnika Świętokrzyska) — польская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Кельцах.

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1965 годзе як Келецка-Радамская вячэрняя інжынерная школа, пасля атрымання ў 1972 годзе паўнамоцтваў для прысваення доктарскай ступені ў галіне будаўніцтва і эксплуатацыі машын у 1974 годзе вучэльня атрымлівае сучасную назву і статус. На працягу многіх гадоў універсітэт меў навучальныя цэнтры ў асобных гарадах Свентакшыскага ваяводства. У 2016 годзе ВНУ стварыў у Сандаміры Цэнтр архітэктуры і гуманітарных навук.

Універсітэт праводзіць падрыхтоўку спецыялістаў на першай і другой ступенях вышэйшай адукацыі па 19 спецыяльнасцях і больш за 60 спецыялізацыях, а таксама на трэцяй ступені (у дактарантуры) па чатырох напрамках. Універсітэт мае права прысвойваць ступень доктара ў сямі дысцыплінах і прысвойваць ступень доктара хабілітаванага ў чатырох дысцыплінах.

У вэб-рэйтынгу універсітэтаў свету за ліпень 2018 года, які паказвае прысутнасць акадэмічных інстытуцый у Інтэрнэце, універсітэт заняў 3371 месца ў свеце сярод усіх тыпаў ВНУ.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Польшчы
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1965 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з польскай мовай навучання
Катэгорыя·1965 год у Польшчы
Катэгорыя·Кельцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта