Сва́ткаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мядзельскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Сваткі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мядзельскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 23 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Узленскага сельсавета.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1326 чалавек[1], з іх 94,0 % — беларусы, 4,3 % — рускія, 0,8 % — палякі[2].