wd wp Пошук:

Сватаплук Чэх

Сва́таплук Чэх (чэшск.: Svatopluk Čech; 21 лютага 1846, вёска Остржадак, раён Бенешаў — 23 лютага 1908, Прага) — чэшскі пісьменнік, паэт, журналіст.

Біяграфія

Скончыў гімназію ў Празе, вывучаў права, працаваў у часопісах «Květy», «Lumír», «Světozor».

Творчасць

Свой першы верш, «Husita na Baltu», апублікаваў у альманаху «Ruch» у 1868. Як і «Adamité», гэта твор заснаваны на гісторыі (гусіцкія войны). Яго верш «Evropa» (1878) спасылаецца на тагачасныя рэвалюцыйныя рухі, верш «Slávie» (1882) прапагандуе ідэалы славянскага адзінства, верш «Václav z Michalovic» (1880) апісвае рэлігійны прыгнёт езуітаў, верш «Lešetínský kovář» (1883) — сацыяльныя праблемы індустрыялізацыі. У кнігах лірыкі «Jitřní písně» (1887) і «Nové písně» (1888) адлюстраванае адраджэнне чэхаў, а паэтычная нізка «Písně otroka» характарызуе сацыяльныя праблемы.

Найбольш вядомыя творы Чэха — серыя сатырычных раманаў «Výlety pana Broučka» (1888, 1889), два з якіх былі ўзяты асноваю оперы Яначка «Экскурсіі пана Броўчка».

Памяць

Адзін з мастоў у Празе носіць імя Сватаплука Чэха. Таксама яго імем названыя вуліцы ў розных гарадах Чэхіі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118910876 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Svatopluk Čech // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Чех Сватоплук // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  6. BillionGraves — 2011. — ed. size: 125000000

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Празе
Катэгорыя·Паэты Чэхіі
Катэгорыя·Журналісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэхіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1846 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Паэты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пісьменнікі XIX стагоддзя
Катэгорыя·Паэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Пахаваныя на Вышаградскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага
Катэгорыя·Памерлі 23 лютага
Катэгорыя·Журналісты XIX стагоддзя
Катэгорыя·Журналісты Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1908 годзе