wd wp Пошук:

Свабодныя прафсаюзы ўзбярэжжа

Свабодныя прафсаюзы ўзбярэжжа (польск.: Wolne Związki Zawodowe Wybrzeża) — нелегальны недзяржаўны прафсаюз, які існаваў з 1978 па 1980 год у Польскай Народнай Рэспубліцы. З’яўляўся папярэднікам прафсаюза «Салідарнасць».

Прафсаюз быў заснаваны ў Гданьску 29 красавіка 1978 года Анджэем Гвяздой, Кшыштафам Вышкоўскім і Антоніем Сакалоўскім. Аднак ідэя стварэння незалежных прафсаюзаў упершыню была вылучана забастоўшчыкамі падчас падзей у прыбярэжных гарадах у 1970 годзе. Свабодныя прафсаюзы ўзбярэжжа не былі нацыянальнай арганізацыяй і аб’ядноўвалі працоўных толькі з прыбярэжнага раёна Труймяста.

Да лета 1980 года Свабодныя прафсаюзы ўзбярэжжа, якія атрымалі падтрымку Камітэта абароны рабочых, сталі апорай свабоднага прафсаюзнага руху ў Польшчы[1]. Свабодныя прафсаюзы арганізавалі забастоўку на суднаверфі імя Леніна ў Гданьску ў жніўні 1980 года і адыгралі важную ролю ў стварэнні Міжзаводскага забастовачнага камітэта, 21 патрабаванне якога прывяло да падпісання Гданьскага пагаднення і, у канчатковым выніку, да стварэння прафсаюза «Салідарнасць».

Зноскі

  1. Shana Penn, Solidarity’s Secret: The Women Who Defeated Communism in Poland, University of Michigan Press, 2005, Google Print, p.45
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 1980 годзе
Катэгорыя·Прафсаюзы Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1978 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Зніклі ў 1980 годзе