wd wp Пошук:

Свабодная тэрыторыя Трыест

Свабодная тэрыторыя Трыест або Свабодная дзяржава Трыест (італ.: Territorio libero di Trieste, славенск.: Svobodno tržaško ozemlje, харв.: Slobodni teritorij Trsta) — падмандатная тэрыторыя ААН на тэрыторыі гістарычнага горада-дзяржавы ў Паўднёвай Еўропе, размешчанага паміж паўночнай Італіяй і Югаславіяй.

Гісторыя тэрыторыі

З 1382 года Трыест і прылеглыя тэрыторыі знаходзіліся ў складзе Аўстрыі і мелі змяшанае насельніцтва, якое складалася галоўным чынам з італьянцаў у горадзе і славенцаў і харватаў у сельскіх прыгарадах. У 1921 Італія анексавала Трыест, дзе пасля ўсталявання фашысцкага рэжыму пачаліся рэпрэсіі супраць славянскага насельніцтва, якія выклікалі у адказ тэрарыстычную дзейнасць з боку арганізацыі ТЫГР. У 1943 пасля капітуляцыі Італіі горад быў акупаваны Германіяй, а 1 мая 1945 вызвалены адначасова часцямі югаслаўскай і брытанскай армій.

Тэрыторыя была заснавана 15 верасня 1947 Саветам бяспекі ААН паводле ўмоў мірнага дагавора з Італіяй з мэтай захаваць раўнавагі ў гэтым шматнацыянальным рэгіёне і зменшыць рызыку тэрытарыяльных прэтэнзій паміж Італіяй і Югаславіяй. Кіраванне тэрыторыяй ажыццяўлялася ваеннымі губернатарамі, прызначанымі краінамі, якія кіравалі міратворчымі сіламі на тэрыторыі. Была падзелена па лініі Моргана на англа-амерыканскую зону A (горад Трыест і прылеглыя прыбярэжныя раёны) і югаслаўскую зону B (частка істрыйскага ўзбярэжжа). 5 кастрычніка 1954 у Лондане быў падпісаны дагавор, паводле якога зона A была далучана да Італіі, а зона B да Югаславіі. У 1975 тэрыторыя была фармальна распушчана паводле дагавора ў Азіма.

Тэрыторыя, не з’яўляючыся незалежнай дзяржавай, мела сваю валюту (трыесцкая ліра, фактычна італьянская ліра ў зоне A і югаліра ў зоне B) і паштовыя маркі.

У наш час (на 2009) тэрыторыя зоны A уваходзіць у склад італьянскай правінцыі Трыест, а зона B падзелена паміж Славенскім Прымор’ем і харвацкай жупаніяй Істрыя.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Гісторыя Славеніі
Катэгорыя·Тэрыторыі з адмысловым статусам
Катэгорыя·Трыест (правінцыя)
Катэгорыя·Зніклі ў 1954 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Харватыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Італьянскія дзяржавы
Катэгорыя·Гарады-дзяржавы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1947 годзе