Свабода перамяшчэння і выбару месца жыхарства — права чалавека бесперашкодна перамяшчацца па тэрыторыі краіны, выбіраць сваё месца жыхарства і знаходжання, пакідаць краіну і вяртацца ў яе[1]. З’яўляецца адным з асноўных асабістых правоў чалавека[2] і ўключана ва Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, прынятую Генеральнай Асамблеяй ААН у 1948 годзе[3]. Звычайна гэта свабода ў поўнай меры падаецца толькі грамадзянам краіны, а на перамяшчэнне замежных грамадзян могуць накладвацца розныя абмежаванні[2].