Саўраньскі раён[1] (укр.: Савранський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Адэскай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Саўрань[1] (укр.: Саврань).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 19468 чалавек, плошча — 618 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 пасялковага і 10 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 пасёлак гарадскога тыпу, 1 пасёлак сельскага тыпу і 19 сёлаў.