wd wp Пошук:

Саша Чаджа

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Саша Чаджа (сербск.: Саша Чађо, нарадзілася 13 ліпеня 1989 у Сараева) — сербская баскетбалістка, якая гуляе на пазіцыі атакоўнага абаронцы у турэцкім клубе «Істанбул Юніверсітэсі» (Турэцкая ліга); чэмпіёнка Еўропы 2015 года ў складзе зборнай Сербіі.

Кар’ера гульца

Клубная

Прафесійную кар’еру Саша пачала ў 2006 годзе ў баскетбольным клубе «Младзе Краишник» з Баня-Лукі, з якім выйграла Кубак Рэспублікі Сербскай. Потым яна выступала за сараеўскі «Жалезнічар», выйграўшы двойчы чэмпіянат Босніі і Герцагавіны і адзін раз кубак Босніі і Герцагавіны. У 2009 годзе перабралася ў сербскі чэмпіянат у каманду «Хемафарм» (цяпер «Вршац»), з якой выйграла двойчы Кубак Сербіі (Мілана Цігі Васоевіча) у 2010 і 2012 гадах. У 2013 годзе ў складзе «Партызана» Сашы скарыліся чэмпіянат Сербіі, Кубак Сербіі і Міжнародная жаночая баскетбольная ліга. Сезон 2013/2014 правяла ў румынскай камандзе «Альба-Юлія», сезон 2014/2015 — у турэцкай «Чанык Беледые», з 2015 года гуляе за «Істанбул Юніверсітэсі».

У зборнай

Саша прыцягвалася ў моладзевыя зборныя Босніі і Герцагавіны, аднак прыняла рашэнне гуляць менавіта за Сербію. Так яна трапіла ў зборную Сербіі на чэмпіянат Еўропы 2013 гады, дзе і дэбютавала на буйных турнірах. Ва ўсіх 9 гульнях, якія правялі сербкі, Саша набрала 33 ачкі (з іх 11 у гульні супраць Турцыі і 10 супраць Іспаніі), аформіла 18 падбораў і зарабіла 18 персанальных заўваг[1]. На чэмпіянаце свету 2014 года Сербія дайшла да стадыі чвэрцьфіналу: Саша згуляла ў 6 гульнях з 7, набрала 22 ачкі (па 6 ачкоў у гульнях з Кітаем, Турцыяй і Анголай), аформіла 10 падбораў і зарабіла 11 персанальных заўваг[2]. На пераможным для Сербіі чэмпіянаце Еўропы 2015 Саша згуляла ўсяго 6 гульняў з 10, не згуляўшы апошнія тры, набрала адзінае ачко ў матчы супраць Харватыі, аформіла 7 падбораў і зарабіла 7 персанальных заўваг[3]. Перамога Сербіі на жаночым чэмпіянаце Еўропы стала першай для жаночай зборнай і дазволіла ім згуляць на Алімпійскіх гульнях упершыню ў гісторыі[4].

Зноскі

  1. Статистика выступлений Саши Чаджо на чемпионате Европы 2013 (FIBA) (англ.)
  2. Статистика выступлений Саши Чаджо на чемпионате мира 2014 (FIBA) (англ.)
  3. Статистика выступлений Саши Чаджо на чемпионате Европы 2015 (FIBA) (англ.)
  4. Serbia women win EuroBasket title, gain first Olympics berth(англ.) , espn.go.com (29 June 2015). Праверана 29 June 2015.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сараеве
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 ліпеня
Катэгорыя·Баскетбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Баскетбалісткі Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра баскетбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па баскетболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Баскетбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
Катэгорыя·Ігракі жаночай зборнай Сербіі па баскетболе