wd wp Пошук:

Сачыўка звычайная

Сачы́ўка звычайная, чаромашнік звычайны (Carpodacus erithrinus) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне

Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24-26,5 см. Кароткая i тоўстая дзюба, на крылах дзве слаба бачныя (у самкi лепш) палоскi. У самца кармiнава-чырвоная галава, горла, грудзi i надхвосце. У самкi i маладых (а таксама ў некаторых самцоў) алiўкава-карычневы верх, алiўкава-жаўтавата-белы нiз, жаўтаватае горла, невыразнае брыво, галава ў цёмныя падоўжныя рыскi. Голас — нягучнае «чуй-і». Песня — гучны меладычны свіст «віцю-віцеў» або «чувічу-віў».

Пашырэнне

Арэал разарваны: Заходняя i Цэнтральная Еўропа, цэнтральная частка Усходняй Еўропы, Малая Азія, Каўказ, а таксама Азiя без крайняй поўначы і поўдня да Камчаткi i Ахоцкага мора. Заходняя мяжа падвяргаецца шматгадовым ваганням, назiраецца экспансiя на захад (Шатландыя, Францыя, Бельгiя, Галандыя, Германiя, Данiя, Нарвегiя, Швейцарыя).

Насяляе лясы з групамi густых кустоў, лазняку або высокай травянiстай раслiннасцi каля вады, а таксама густыя зараснікікустоў на ўскрайку лесуi трыснягупаблiзу вады, адзiнкавыя кусты i дрэвы сярод забалочаных лугоў, рачныя далiны. Больш рэдка сады, вiнаграднiкi i калючыя жывыя агароджы. У Татрах даходзiць да 1650 м, у гарах Азii — да 2000 м.

Галоўным чынам пералётны від. Толькi падвiды з крайняга поўдня арэала мiгрыруюць да падножжа гор (Гiмалаi). Спарадычна залятае ў Еўропу на захад ад межаў арэала, напр., у Iсландыю, Iспанiю, Балеары, Iталiю, Мальту, Грэцыю, Кiпр. Месца зiмовак: паўднёвая частка арэала ў Азii, а таксама ў Паўднёвай Азii ад Пакiстана на ўсход да Бiрмы, Тайланда, поўдня Лаоса i ўсходу Кiтая, на поўдні да паўднёвай часткі Iндыi. Невялiкая колькасць зiмуе на Блізкім Усходзе.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насеннем дзікіх і культурных раслін, зрэдку ягадамі і насякомымі.

Гняздо ладзіць нiзка ў густым кусце або маладым дрэве, добра замаскiраванае ў галiнах куста цi каля ствала, часам у высокай i вельмi густой травянiстай раслiннасцi, вельмi рэдка на зямлi. Яно няшчыльнае, знешняя частка з пераплеценыхсухiх сцёблаў травянiстых раслiн, лiсцятраў (часам, з прымессю дробных галiнак); некаторыя з iх заламаны i выступаюць па-за гняздоў розных кiрунках. Высцiлка з сухой травы, карэньчыкаў, раслiннага пуху, часта з прымессю валосся, моху i лiшайнiкаў.

Яйкi (4-5, часам 3-7) падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, светла-блакiтныя або блакiтна-зялёныя; плямкi цi воласападобныя рысачкi вiшнёва-карычневыя або цёмна-чырвоныя нешматлiкiя, больш густыя на шырокiм канцы, часам яйкi без плямак. Глыбокія плямкі могуць быць фiялетава-чорнымі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1770 годзе
Катэгорыя·Уюрковыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL