wd wp Пошук:

Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сацыял-дэмакратычная партыя. Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай згоды (СДПНЗ) — палітычная партыя Рэспублікі Беларусь сацыял-дэмакратычнага кірунку. Лічыць сябе правапераемніцай Партыі народнай згоды (ПНЗ). У партыі няма інтэрнэт сайта. Партыя безумоўна падтрымлівае і ўхваляе палітыку Аляксандра Лукашэнкі.

Адрас партыі паводле звестак ЦВК 220050, г. Мінск, вул. К. Маркса, 10, тэл. моб. +37544 552 35 6.

Мэты

Партыя заявіла аб сваёй прыхільнасці сацыяльна рыначнай эканоміцы па формуле: «рынак — наколькі магчыма, дзяржаўнае рэгуляванне — наколькі неабходна». Такая мадэль мае на мэце адсячэнне найбольш негатыўных рыс рыначнай эканомікі.

Гісторыя

На сваім V надзвычайным з’ездзе (сакавік 1997) партыя прызнала памылкаю рашэнне пра аб’яднанне з Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамадой (БСДГ) у чэрвені 1996. Лідар партыі Л. Сечка крытыкаваў апазіцыю, якая дзейнічае па прынцыпу «чым горш, тым лепш», і прапанаваў сваім паплечнікам устаноўку на згоду і стабільнасць у грамадстве. Згодна рашэнням з’езда, партыя лічыць, што вектар гістарычнага развіцця Беларусі ляжыць у баку ад ліберальна-капіталістычнага шляху: «магчымы сінтэз лепшых рыс: планамернасці і гуманістычных ідэалаў сацыялізму, спаборніцтва і прадпрымальнасці»[3].

15 студзеня 1999 Цэнтральны выканаўчы камітэт СДПНЗ зацвердзіў папярэднія спісы кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў. Леанід Сечка паведаміў, што цэнтрвыканкам СДПНЗ падтрымаў прапанову Гомельскай гарадской арганізацыі аб правядзенні ў 1999 годзе перарэгістрацыі членаў партыі. Дадзенае рашэнне матывуецца «значным ростам шэрагаў СДПНЗ», бо, па словах старшыні, у партыі налічвалася каля 4 тысяч чалавек[4].

У чэрвені 2001 партыя разглядала кандыдатуры Аляксандра Лукашэнкі і лідара Федэрацыі прафсаюзаў беларускай (ФПБ) Уладзіміра Ганчарыка ў якасці магчымых кандыдатаў для падтрымкі на прэзідэнцкіх выбарах. Партыя таксама разглядала кандыдатуру апошняга, як ў якасці адзінага кандыдата ад сацыял-дэмакратычных сілаў Беларусі[5].

Пры расследаванні карэспандэнта Тэлеграфа ў 2012 г. высветлілася, што ў Палацы шахмат і шашак па вуліцы Карла Маркса, 10, дзе павінен знаходзіцца офіс СДПНЗ, ніколі пра гэтую партыі не чулі. Па словах вахцёра, у будынку размешчаны толькі офіс газеты «Спартыўная панарама». Характэрна, што сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь не падае ніякага тэлефона партыі. Гл.: Куда пропали белорусские партии?//Тelegraf.by.

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 г. ад партыі былі абраны 11 прадстаўнікоў.

На парламенцкіх выбарах 2019 г. партыя не вылучала кандыдатаў па партыйных спісах, а 1 прадстаўнік партыі вылучаўся праз збор подпісаў.[Крыніца?]

Зноскі

  1. Пры расследаванні карэспандэнта Тэлеграфа высветлілася, што ў Палацы шахмат і шашак па вуліцы Карла Маркса, 10, дзе павінен знаходзіцца офіс СДПНЗ, ніколі пра гэтую партыі не чулі. Па словах вахцёра, у будынку размешчаны толькі офіс газеты «Спартыўная панарама». Характэрна, што сайт Мінюста Рэспублікі Беларусь не падае ніякага тэлефона партыі.
  2. http://library.fes.de/pdf-files/bueros/belarus/07073.pdf
  3. Народная газета. — 1997. — № . — 25 сакавіка. — С.
  4. http://naviny.by/rubrics/elections/1999/01/15/ic_news_623_349937/
  5. Партия народного согласия поддержит на выборах либо Александра Лукашенко, либо Владимира Гончарика http://afn.by/news/i/8987
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц