wd wp Пошук:

Сафі Рыбінг

Сафі (Сафія) Рыбінг (шведск.: Sofie Ribbing; 6 сакавіка 1835 - 7 снежня 1894) — шведская мастачка Дзюсельдорфскай школы, спецыялізавалася на партрэтах і жанравых сцэнах.

Біяграфія

Карціна «Маляванне хлопчыкаў» (1864)

Нарадзілася 6 сакавіка 1835 года ў мястэчку Адэлёф муніцыпалітэта Транас ў сям’і Пера Арвіда Рыбінга (Per Arvid Ribbing) і яго жонкі Караліны Аўгусты Эрэкроны (Carolina Augusta Ehrencrona). Яе бацька быў старшынёй мясцовага акруговага суда.

Калі дзяўчынцы было чатыры гады, уся сям’я пераехала ў прыход побач з Ёнчэпінгам. З 1850 года Сафі вучылася ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў, а затым працягнула навучанне ў Дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў у Карла Зона, які пасля стаў прэзідэнтам Акадэміі.

Пазней яна накіравалася ў Парыж і працавала ў студыі Жана-Батыста Цісье, затым працягнула навучанне ў Бруселі ў мастака і гравёра Луі Гале.

У 1860-х гадах у Сафі Рыбінг была студыя ў Капенгагене. У 1866 годзе пад заступніцтвам Гале яна ўпершыню правяла паказ сваіх работ у брусельскім салоне. У тым жа годзе яна паспяхова ўдзельнічала ў Стакгольме на прамысловай выставе. Пазней здзейсніла працяглыя паездкі ў Лондан, дзе правяла выставы ў 1872 і 1888 гадах, і наведала Гаагу. Таксама некаторы час яна правяла ў Рыме са сваёй сяброўкай, мастачкай Агнес Бёр’есан.

Работы мастачкі можна ўбачыць у замку Фрэдэрыксборг, Нацыянальным музеі Швецыі, Гётэбаргскім мастацкім музеі, а таксама ў Нацыянальнай галерэі Нарвегіі.

Памерла 7 снежня 1894 года ў Осла падчас наведвання Нарвегіі. Замужам не была.

У 2016 годзе Савет па нацыянальнай спадчыне Швецыі (Riksantikvarieämbetet) абраў карціну Сафі Рыбінг — «Маляванне хлопчыкаў» (1864) — як адзін з твораў, якія прадстаўляюць Швецыю на фестывалі «Europeana 280» — святкаванні агульнай мастацкай спадчыны Еўропы.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. 1 2 RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. 1 2 Sophie Ribbing // Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Sofia Amalia Ribbing // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Union List of Artist Names — 2008. Праверана 21 мая 2021.
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі Швецыі
Катэгорыя·Выпускнікі Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў 1894 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Памерлі ў Осла
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1835 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 7 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў лене Ёнчэпінг