wd wp Пошук:

Сафонаўскі раён

Сафонаўскі раён (руск.: Сафо́новский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (муніцыпальны раён) у цэнтральнай частцы Смаленскай вобласці Расіі.

Адміністрацыйны цэнтр — горад Сафонава.

Геаграфія

Мяжуе на поўначы з Холм-Жыркоўскім, на ўсходзе з Вяземскім, на поўдні з Дарагабужскім і на захадзе з Ярцаўскім раёнамі Смаленскай вобласці. Плошча тэрыторыі — 2258 км².

Большая частка раёна ляжыць у межах Сафонаўскага ўзвышша, на ўсходзе ў межы раёна заходзяць адгор’і Вяземскага ўзвышша. Найбольш буйныя рэкі: Дняпро, Вязьма, Осьма, Вапец. Карысныя выкапні: тугаплаўкія, лёгкаплаўкія і вогнетрывалыя гліны, вапнякі, буры вугаль (Сафонаўскае радовішча ў межах Падмаскоўнага вугальнага басейна, у цяперашні час здабыча не вядзецца), торф. Лясістасць раёна 41,7 %. Глебы дзярнова-сярэднепадзолістыя ў спалучэнні са слаба- і моцнападзолістымі на лёсападобных суглінках.

Зноскі

  1. GEOnet Names Server — 2018.
  2. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Раёны Смаленскай вобласці
Катэгорыя·Сафонаўскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных