wd wp Пошук:

Сарыкамышская бітва

Бітва пры Сарыкамышы (9 (22) снежня 1914 года — 4 (17) студзеня 1915 года) — абарончая аперацыя рускага Каўказскага войска супраць турэцкіх войскаў у раёне населенага пункта Сарыкамыш (цяпер Турцыя) падчас Першай сусветнай вайны.

Бітва

2 (15) лістапада 1914 рускія войскі трыма атрадамі перайшлі турэцкую мяжу. Перад пачаткам баявых дзеянняў Каўказская армія была рассяроджана на дзве групы ў адпаведнасці з двума галоўнымі аперацыйнымі кірункамі:

Флангі прыкрываліся невялікімі самастойнымі атрадамі з памежнай варты, казакоў і ўзбраення: правы фланг — кірунак уздоўж Чарнаморскага ўзбярэжжа да Батума, а левы — супраць курдскіх раёнаў, дзе з аб’явай мабілізацыі туркі пачалі фармаваць курдскую ірэгулярную конніцу, і персідскага Азербайджана.

Да 6 (19) лістапада Сарыкамышскі атрад (1-ы Каўказскі і 2-і Туркестанскі карпусы з нададзенымі часткамі — усяго каля 53 батальёнаў, 138 гармат і 40 казачых сотняў) авалодаў Кара-Дэрбенцкім горным праходам і Кепры-кейскай пазіцыяй, што знаходзілася пасярод шляху ад турэцкай мяжы да Эрзурума. Ольтынский атрад (брыгада пяхоты з артылерыяй і 6 казачых сотняў) прасунуўся да Іда. На Эрыванскім кірунку рускія войскі перайшлі праз хрыбет Агрыдаг і авалодалі Баязітам, Дыадынам, Алашкертам і Каракілісай, надзейна прычыніўшы левы фланг і тыл Сарыкамышскага атрада, а таксама прымежны раён ад курдскай конніцы. Адначасна рускія атрады, высунуўшыся з персідскага Азербайджана, занялі турэцкія апорныя пункты ў раёне турэцка-персідскай мяжы.

Туркі, у спешным парадку сабраўшы рэзервы, кінулі іх насустрач Сарыкамышскаму атраду, вымусіўшы яго 13 (26) лістапада адступіць на лінію Алакіліса — Ордас — Харасан.

16 (29) лістапада турэцкія войскі самі ўварваліся ў межы расійскага Закаўказзя ва ўзбярэжнай зоне і пры спрыянні паўсталых аджарцаў, якія напалі з тылу і флангаў на нешматлікія рускія войскі, занялі плацдарм перад крэпасцю Батум, што запатрабавала ад рускага камандавання скіраваць сюды ўзмоцнены атрад, што распачаў пры падтрымцы мінаносцаў выцясненне туркаў з Паўднёвай Аджарыі.

Да снежня Каўказскае армія займала фронт ад Чорнага мора да возера Ван працягласцю звыш 350 км па прамойй лініі, галоўным чынам на турэцкай тэрыторыі. Пры гэтым амаль дзве траціны рускіх сіл былі высунуты наперад, знаходзячыся паміж Сарыкамышам і Кепры-Кеем. У турэцкага войска з’явілася магчымасць паспрабаваць абыйсці галоўныя рускія сілы з іх правага фланга і ўдарыць у тыл, пераразаўшы чыгунку Сарыкамыш — Карс.

З фронту дзеянні Сарыкамышскага атрада павінны былі скаваць 11-ы турэцкі корпус, 2-я кавалерыйская дывізія і курдскі кавалерыйскі корпус, тым часам як 9-ы і 10-ы турэцкі карпусы 9 (22) снежня пачалі абыходны манеўр праз Ольты (Олту) і Бардус (Бардыз), маючы намер зайсці ў тыл Сарыкамышскаму атраду.

Аператыўная задума туркаў была вылічаная на шпаркасць і ўтойлівасць абыходу і энергічныя дэманстратыўныя дзеянні 11-га карпусы; пры гэтым 9-ы і 10-ы карпусы высунуліся са слаба арганізаванымі тыламі ў разліку на атрыманне харчу ад мясцовага мусульманскага насельніцтва. Аперацыя па абыходзе рускіх войскаў была ўхвалена германскім камандаваннем, начальнікам штаба турэцкага 3-а войска быў нямецкі афіцэр, генерал-лейтэнант Бронзарт фон Шэлендорф, камандзірамі карпусоў былі выхаванцы германскай вайсковай школы, якія курыраваліся германскімі інструктарамі.

Імклівым ударам туркі выбілі з Ольты значна саступаючы ім па колькасці Ольтынскі атрад (начальнік генерал Н. М. Істомін).

10 (23) снежня Сарыкамышскі атрад лёгка адбіў франтальную атаку 11-га турэцкага корпуса. 11 (24) снежня ў штаб Сарыкамышскага атрада з Тыфліса прыбыў фактычны камандуючы Каўказскім войскам генерал А. З. Мышлаеўскі і яго начальнік штаба генерал М. М. Юдзеніч. Генерал Мышлаеўскі арганізаваў абарону Сарыкамыша, але ў самы адказны момант, няправільна ацаніўшы становішча, аддаў загад да адступлення, пакінуў войска і выехаў у Тыфліс. Генерал Юдзеніч узяў на сябе камандаванне 2-м Туркестанскім корпусам, а дзеяннямі ўсяго Сарыкамышскага атрада па-ранейшаму кіраваў генерал Г. Э. Берман, камандзір 1-га Каўказскага корпуса.

12 (25) снежня турэцкія войскі, што здзяйснялі абыходны манеўр, занялі Бардус і павярнулі на Сарыкамыш. Марознае надвор’е, аднак, зменшыла тэмпы наступу і прывяла да значных (шматтысячным) небаявым стратам турэцкіх сіл.

11-ы турэцкі корпус працягваў ціск на асноўныя рускія сілы, але рабіў гэта недастаткова энергічна, што дазволіла рускім адводзіць з фронту адну за адной найболей моцныя часткі і перакідаць назад да Сарыкамыша.

16 (29) снежня з падыходам рэзерваў рускія войскі адкінулі суперніка і перайшлі ў контрнаступ. 20 снежня (2 студзеня) быў адбіты Бардус, а 22 снежня (4 студзеня) — аточаны і запалонены ўвесь 9-ы турэцкі корпус. Рэшткі 10-га корпуса былі змушаны адступіць, і да 4—6 (17—19) студзеня становішча на фронце было адноўлена.

Вынік

На думку некаторых гісторыкаў, у якасці помсты за паразу турэцкага войска пры Сарыкамышы турэцкія ўлады арганізавалі масавае знішчэнне армянаў.

Нанясучы паразу турэцкім войскам, рускае армія адкрыла сабе дарогу ўглыб Анаталійскага пласкагор’я.

У Тыфлісе А. З. Мышлаеўскі прадставіў даклад пра пагрозу турэцкага ўварвання на Каўказ, чым выклікаў дэзарганізацыю тылу войска. У студзені 1915 года ён быў адхілены ад камандавання, у сакавіку таго ж года — звольнены ў адстаўку. Яго змяніў генерал М. М. Юдзеніч.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Бітвы Арменіі
Катэгорыя·Бітвы Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бітвы Расіі
Катэгорыя·Студзень 1915 года
Катэгорыя·Руска-турэцкія войны
Катэгорыя·Бітвы ў Турцыі
Катэгорыя·Канфлікты 1914 года
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·1914 год у Расіі
Катэгорыя·Расійская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Асманская імперыя ў Першай сусветнай вайне
Катэгорыя·Бітвы ў гістарычнай Арменіі
Катэгорыя·Канфлікты 1915 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Снежань 1914 года
Катэгорыя·Бітвы Асманскай імперыі