wd wp Пошук:

Сара Хектар

Сара Хектар (шведск.: Sara Hector; нар. 4 верасня 1992 г., Сандвікен, Еўлебарг) — шведская гарналыжніца. Прызёр і пераможца этапаў Кубка свету, двухразовы бронзавы прызёр чэмпіянату свету.

У спаборніцтвах пад эгідай FIS Хектар пачала выступаць са снежня 2007 года. У канцы 2009 года шведка дэбютавала на Кубку свету. У гэты ж перыяд яна заваявала першы медаль на юніёрскіх чэмпіянатах свету: на першынстве 2010 года яна заваявала бронзу ў слаламе. Праз год, у Кран-Мантане яна стала чэмпіёнкай свету ў гіганцкім слаламе а ў 2012 годзе заваявала ў гэтай дысцыпліне сярэбраны медаль, сабраўшы поўны камплект медалёў юніёрскіх першынстваў свету.

У 2011 годзе Хектар увайшла ў склад шведскай зборнай на чэмпіянат свету, дзе індывідуальна выступіла толькі ў гіганцкім слаламе і заняла ў ім 17-е месца. Акрамя таго заваявала бронзавы медаль разам са зборнай у камандных спаборніцтвах.

На Алімпіядзе ў Сочы шведка выступіла ў трох відах праграмы. Яе лепшым вынікам стала трынаццатае месца ў камбінацыі.

У сезоне 2014/15 Хектар упершыню патрапіла на подыум, стаўшы другой у гіганцкім слаламе на хатнім этапе ў Орэ. У канцы 2014 года ў аўстрыйскім Кюхтаў Сара Хенктар выйграла спаборніцтвы ў гіганцкім слаламе, атрымаўшы першую перамогу ў кар’еры.

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Еўлебаргу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 верасня