wd wp Пошук:

Сара Тунебру

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сара Крысціна Тунебру (шведск.: Sara Kristina Thunebro; нар. 26 красавіка 1979, Стрэнгнес) — шведская футбалістка, якая гуляла на пазіцыі левага абаронцы. Вядомая па клубным выступах за шведскія каманды «Эскільстуна», «Цюрэсё» і «Юргардэн», а таксама за нямецкі «Франкфурт». У складзе зборнай Швецыі згуляла 132 матчы, выступіўшы на чэмпіянатах Еўропы 2009 і 2013 гадоў, чэмпіянатах свету 2007, 2011 і 2015 гадоў, Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў. Была вядомая на поле дзякуючы белай павязцы на галаве, якую апранала ў многіх матчах.

Кар’ера

Футболам займаецца з шасці гадоў. Выхаванка клуба «Вілян». У чэмпіянаце Швецыі праславілася падчас выступаў за «Юргардэн», выйграўшы з ім двойчы чэмпіянат краіны (2003 і 2004), двойчы кубак (2004 і 2005) і дайшоўшы да фіналу Кубка УЕФА ў 2005 годзе (прайграла ў фінале патсдамскай «Турбіне»). З 2009 па 2013 гады выступала за «Франкфурт». Двойчы выйгравала прыз лепшай футбалісткі-забаронцы Швецыі. Кар’еру завяршала ў Швецыі.

Зборная

У зборнай правяла 83 гульні, забіўшы 3 галы. Удзельнічала ў чэмпіянатах свету 2007 і 2011 гадоў, заваяваўшы на апошнім чэмпіянаце свету бронзавыя ўзнагароды. Удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 2008 і 2012 гадоў, чэмпіянаце Еўропы 2009 года. Абвясціла аб тым, што пакіне зборную пасля хатняга чэмпіянату Еўропы 2013.

Зноскі

  1. Sara Thunebro // Soccerdonna — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сёдэрманландзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1979 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісткі Швецыі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года