wd wp Пошук:

Сарая Ашура

Сарая Ашура (араб. سرايا عاشوراء‎‎) — шыіцкая ісламская групоўка ў Іраку, якая ўваходзіць у кааліцыю Сілы народнай мабілізацыі. Звязана з арганізацыямі «Вярхоўны ісламскі савет Ірака»[1] і «Сарая Ансар аль-Акіда»[2].

Агульны агляд

На чале арганізацыі быў Амар аль-Хакім, які на 2016 год змог сабраць у сваё апалчэнне парадку 3—5 тысяч чалавек[2].

«Сарая Ашура», у адрозненне ад іншых шыіцкіх узброеных фарміраванняў, абапіраецца на рэлігійную ідэалогію Алі ас-Сістані, у той час як многія іншыя зрабілі стаўку на Вілаят аль-факіх[3]. Гэтая арганізацыя дружалюбна Ірану[2], але ў той жа час у дачыненні да амерыканскай ваеннай прысутнасці не выказвалася ў негатыўным ключы[4].

Баявыя дзеянні

Групоўка з’явілася летам 2014 года для барацьбы з паўстанцкім рухам сунітаў, а затым з ІДІЛ[5].

У 2016 годзе ў складзе Сіл народнай мабілізацыі яна аказвала садзейнічанне амерыкана-іракскім сілам у баях за Масул. Байцы «Сарая Ашура» і іншых груповак змаглі правесці паспяховую наступальную аперацыю на захад ад горада, захапіўшы некалькі населеных пунктаў, а потым рушылі ў бок мяжы з Сірыяй[6]. Арганізацыя таксама ўдзельнічалі ў баях на возеры Тартар, у Эль-Фалуджы, Эр-Рамадзі і ў правінцыі Салах-эд-Дзін[7][8].

У ноч на 28 мая ІДІЛ падрыхтавала атаку ў кірунку стратэгічнага раёна Аль-Саклавія, адкуль баевікі меркавалі рушыць у бок Фалуджы. Аднак «Сарая Ашура» спыніла праціўніка. Апалчэнцы забілі 54 байцоў групоўкі і знішчылі 5 аўтамабіляў[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Saraya al-Khorasani 31 August Statement: Translation and Analysis
  2. 1 2 3 Soutien à Bachar al-Assad: la milice chiite irakienne Saraya Ansar al-Aqeeda favorable à l’envoi de troupes en Syrie Архівавана 31 жніўня 2017.
  3. Les milices chiites d’Irak,un pouvoir dans le pouvoir
  4. “سرايا عاشوراء: تصريحات استهداف القوات الامريكية لا تمثلنا”
  5. Database: Identifiers of Designated Islamic Terrorist Organizations - Saraya Ashura
  6. Will Shi’ite Militias Turn Against US Forces After Mosul?
  7. Expulsan a Daesh de la provincia iraquí de Salah al-Din
  8. Sayyid Ammar Al-Hakim calls Saraya Ashura (Ashura Company) fighters to make the Religious Authority their compass when fighting ISIS
  9. Fuerzas iraquíes repelen EIIL en Faluya y abaten a 54 terroristas
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іракскія групоўкі, якія змагаюцца супраць ІДІЛ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 2014 годзе