wd wp Пошук:

Сапота

Плады Сапоты

Сапота (Pouteria sapota) — расліна сямейства сапотавыя.

Апісанне

Дрэва вышынёй каля 20 м. Лісціны вельмі буйныя, даўжынёй да 60 см. Кветкі абодваполыя, бялёсыя. Плады шарападобныя, чырванавата-карычневыя, дыяметрам 8-20 см, з вельмі салодкай ружовай або чырванаватай мякаццю і адным буйным семем.

Распаўсюджанне

Радзіма сапоты — Паўднёвая Мексіка. У цяперашні час культывуецца таксама паўсюль у трапічнай Амерыцы, на Антыльскіх астравах, на Філіпінах, у Паўднёва-Усходняй Азіі.

Гаспадарчае значэнне

Драўніну дрэва выкарыстоўваюць для сталярных вырабаў. Плады дрэва ўжываюцца ў свежым выглядзе, у малочных кактэйлях і марожаным.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сапотавыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Садавіна