wd wp Пошук:

Сапапан

Сапапан (ісп.: Zapopan) — горад і муніцыпалітэт у Мексіцы, у штаце Халіска, паўночны прыгарад адміністрацыйнага цэнтра штата Гвадалахары, з якім утварае адзіную агламерацыю. Насельніцтва — 1 155 790 чалавек.

Горад вядомы, як радзіма Дзевы Сапапана, яе абраз XVI стагоддзя прызнаны каталіцкай царквой як цудадзейны, горад наведваў нават Папа Ян Павел II. У горадзе базуецца адзін з самых вядомых мексіканскіх футбольных клубаў Гвадалахара.

Назва

Назва Сапапан паходзіць з мовы Наўатль: слова «tzapopantl» азначае «сярод дрэў Сапоты».

Гісторыя

Да іспанскага заваявання гэту тэрыторыю засялялі народы: сапатэкі, нахуа(англ.) бел., мая, ацтэкі.

Тэрыторыя была ўзята пад іспанскі кантроль у 1530 годзе канкістадорам Нунья дэ Гузманам, аднак іспанскага паселішча не было арганізавана аж да 1541 года з-за вайны Мікстан іспанскіх заваёўнікаў з Чычымекамі. У гэты год рамках энкам’енды Францыска дэ Бабадзіла прывёў са сваіх земляў каля 130 індзейцаў для аднаўлення насельніцтва ў наваколлях Сапапана.

Дзева Сапапана і яе базіліка

Уваходная арка

Шанаванне Дзевы Сапапана прыняло пастаянны характар у сувязі з пачаткам будаўніцтва базілікі ў 1689 годзе[1]. Скончана будаўніцтва было толькі ў 1892 годзе.

Іншыя славутасці

Муніцыпальны Палац

Муніцыпальны палац быў пабудаваны ў 1942 годзе, першапачаткова як школа. У горадзе ёсць стадыён «Чывас» на 45 000 чалавек, музей мастацтваў, універсітэт, тэатр Галерыяс.

Гарады-пабрацімы

і іншыя…

Зноскі

  1. Гісторыя Сапапана Архівавана 16 чэрвеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Гарады Мексікі
Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1541 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96