wd wp Пошук:

Сан-Карла але Куатра Фантанэ

Сан-Карла але Куатра Фантанэ (італ.: San Carlo alle Quattro Fontane, таксама San Carlino, што значыць «царква Св. Карла ля чатырох фантанаў») — эталон мудрагелістай барочнай крывалінейнасці, спраектаваны і пабудаваны ў Рыме адным з самых экстравагантных майстроў барока — Франчэска Бараміні.

Будавалася яна па барамініеўскаму праекту ў 1638—1677 гг. і была асвячона ў гонар кананізаванага міланскага кардынала і рэфарматара царквы Карла Барамеа, а таксама Найсвяцейшай Троіцы. У 1999 годзе грунтоўна адрэстаўравана.

Авальны купал.

У царквы вуглы зрэзаны і каля іх размешчаны чатыры скульптурныя групы з фантанамі, адсюль і назва — але Куатра Фантанэ. Фігуры анёлаў падтрымліваюць вялікі авал з выявай герба.

Унутранае ўбранне выканана ў белым колеры і лічыцца першым тварэннем эпохі росквіту рымскага барока. Будынак у плане ўтварае авал, перакрыты купалам, па баках размешчаны 2 невялікія капэлы. Капэла ў ніжняй частцы царквы была прадугледжана як месца пахавання архітэктара, аднак Бараміні, які скончыў жыццё самагубствам, быў пахаваны побач з дзядзькам Карла Мадэрна ў Сан-Джавані-дэі-Фіярэнціні.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Храмы Рыма
Катэгорыя·Збудаванні Італіі ў стылі барока
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы Святога Карла Барамеа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле