wd wp Пошук:

Сант-Агата-дэі-Гоці

Сант-Агата-дэі-Гоці (італ.: Sant’Agata dei Goti, лац.: Sanctae Agathae in Urbe)- царква ў гонар пакутніцы св. Агаты на ўзгорку Вімінал у Рыме.

Царква пад назвай Sant’Agata in Capite Subura была пабудавана ў IV стагоддзі. У V стагоддзі служыла готам, прыхільнікам арыянства. Папа Рыгор I асвяціў царкву зноў па каталіцкім абрадзе ў 592 годзе. У XVII стагоддзі перабудавана ў стылі барока. На сённяшні дзень захаваліся антычныя гранітныя калоны ва ўнутраным дворыку, мазаічная падлога (у стылі касматэска, XII—XIII стст.) і мармуровы алтар. Фасад працы Франчэска Ферары (1729 года), раманская кампаніла XII стагоддзя.

Тытулярная дыяконія

Царква Сант-Агата-дэі-Гоці з’яўляецца тытулярнай дыяконіі; кардыналам-дыяканам з тытулам Сант-Агата-дэі-Гоці, з 20 лістапада 2010 года з’яўляецца амерыканскі кардынал Рэймонд Леа Бёрк.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Тытулярныя цэрквы Рыма
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Храмы Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле