wd wp Пошук:

Санта-Марыя-ін-Арачэлі

Базіліка Санта-Марыя-ін-Арачэлі (італ.: Santa Maria in Aracoeli) — царква Дзевы Марыі, якая знаходзіцца на вяршыні Капіталійскага ўзгорка ў Рыме. У сілу свайго цэнтральнага месцазнаходжання гуляла выключную ролю ў жыцці сярэднявечнага Рыма.

Інтэр'ер царквы Санта-Марыя-ін-Арачэлі
Алтар Св. Алены

Да IX стагоддзя на месцы базілікі быў кляштар, які трымаўся грэчаскага абраду. Цяперашні храм быў складзены з абломкаў антычных будынкаў бернардзінцамі і францысканцамі. У разгар Чорнай смерці XIV стагоддзя народны трыбун Кола дзі Рыенца ўрачыста адкрыў манументальную лесвіцу з 124 прыступак, якая вядзе да храма.

Сярод скарбаў Капіталійскай базілікі — мошчы Св. Алены, надмагілле Папы Ганорыя IV, пахавальня розных арыстакратычных сямействаў Рыма з надмагіллямі працы, у ліку іншых, Данатэла і Мікеланджэла, а таксама цыкл фрэсак пэндзля Пінтурык’ё.

Тытулярная царква

Царква Санта-Марыя-дэль-Попала з’яўляецца тытулярнай царквой, кардыналам-святаром з тытулам царквы Санта-Марыя-дэль-Попала са 21 лютага 1998 года, з’яўляецца італьянскі кардынал Сальваторэ Дэ Джорджы.

Спасылкі

  1. (unspecified title) Праверана 6 студзеня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Тытулярныя цэрквы Рыма
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Каталіцкія храмы Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных