wd wp Пошук:

Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ

Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ (ісп.: Santa Cruz de Tenerife) — горад у Іспаніі, які размяшчаецца на Канарскіх астравах і ўваходзіць у аднайменную аўтаномную супольнасць. Разам горадам Лас-Пальмас з’яўляецца сталіцай супольнасці. Горад з’яўляецца самым буйным на Тэнэрыфэ, адным з астравоў архіпелага. Размешчаны каля 210 кіламетраў ад паўночна-заходняга ўзбярэжжа Афрыкі ў Атлантычным акіяне.

Гісторыя

Сваю назву горад атрымаў ад срэбнага Святога Крыжа канкістадораў, які Алонса Фернандэс дэ Луга паставіў пасля высадкі на ўзбярэжжы ў 1494 годзе, цяпер гэты крыж захоўваецца ў нацыянальным музеі Тэнэрыфэ. На працягу XVI стагоддзя гэтая былая рыбацкая вёсачка стала важным портам у закрытай гавані Ла-Лагуна. У 1723 годзе горад стаў адміністрацыйным цэнтрам Тэнэрыфэ, а ў 18331927 гадах горад быў сталіцай усяго архіпелага. На Тэнэрыфэ неаднаразова нападалі англічане і датчане, але беспаспяхова. У 1797 годзе захапіць порт паспрабаваў адмірал Нэльсан, але пацярпеў паражэнне. Да Санта-Крус сталіцай вострава была суседняя Ла-Лагуна.

Іспанцы пабудавалі на ўзбярэжжы мноства крэпасцей для абароны сваіх уладанняў, але нішто не спыняла піратаў, якія натхняліся англійскімі і французскімі ўладамі, яны часцяком нападалі на Тэнэрыфэ. Гэтак у 1657 годзе англійскі адмірал Роберт Блэйк здолеў нават захапіць горад, аднак зусім на кароткі час, неўзабаве ён быў адкінуты артылерыяй. Гэтая, і яшчэ дзве сур’ёзныя перамогі, здабытыя над англічанінамі. 6 лістапада 1706 года генерал Джон Джэнінгс атакаваў порт, але быў адкінуты, а ў 1797 годзе быў пераможаны генерал Нэльсан. Гэтыя падзеі атрымалі адлюстраванне ў гербе Тэнэрыфэ, на ім акрамя Крыжа заваявання, намаляваныя тры леапарды, якія ўвасабляюць гэтыя тры перамогі, над Блэйкам, Джэнкінгсам і Нелсанам.

Эканоміка

Эканоміка Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ абапіраецца ў асноўным на сферу паслуг. Гандаль, турызм, імпарт-экспарт, марскі порт і наяўнасць буйных палітычных і фінансавых інстытутаў гарантуюць моцнае эканамічнае развіццё горада.

Гарадыя-сябры

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парты Атлантычнага акіяна
Катэгорыя·Парты Іспаніі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Санта-Крус-дэ-Тэнэрыфэ
Катэгорыя·Гарады Канарскіх астравоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара