Запыт «Самсара» перанакіроўваецца сюды; гл. таксама іншыя значэнні. Сансара або самсара (санскр.: संसार, saṃsāra IAST «пераход, ланцуг перараджэнняў, жыццё») — кругазварот нараджэння і смерці ў светах, абмежаваных кармай, адно з асноўных паняццяў у індыйскай філасофіі: душа, якая патанае ў «акіяне сансары», імкнецца да вызвалення (мокшэ) і збавення ад вынікаў сваіх мінулых дзеянняў (кармы), якія з’яўляюцца часткай «сеткі сансары».