wd wp Пошук:

Санкт-Пецярбургскі планетарый

Санкт-Пецярбургскі планетарый — планетарый у Санкт-Пецярбургу. Знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Санкт-Пецярбурга, у Петраградскім раёне, побач з Кронверкскім каналам у Аляксандраўскім парку.

Пецярбургскі планетарый займае частку будынка былога Народнага дома — той корпус, дзе да рэвалюцыі размяшчалася зала для забаваў і чытанняў (т.зв. «Жалезная зала»). Будынак быў пабудаваны ў 1898—1900 гадах па ініцыятыве прынца А. П. Ольдэнбургскага архітэктарам Рыгорам Іпалітавічам Люцэдарскім. У 1910—1912 гадах па праекце Люцэдарскага будынак быў пашыраны — пабудавалі Народную аўдыторыю з опернай залай. У цяперашні час гэты корпус займае Мюзік-Хол.

Планетарый быў адкрыты ў будынку 4 лістапада 1959 года і стаў трэцім планетарыем у СССР пасля Маскоўскага і Валгаградскага.

У планетарыі працуюць 6 стацыянарных залаў («Зорная» зала, невялікая астранамічная Абсерваторыя, зала «Касмічнае падарожжа», зала «Планета», Лабараторыя займальныя опыты (ЛЗО), галерэя «РацыёАрт») і 1 перасоўная зала (Мабільны Пецярбургскі Планетарый).

Купал дыяметрам 25 метраў і вышынёй 15 метраў, спраектаваны так, што яго не відаць з вонкавага боку будынка. Дыяметр залы: 23,5 метра, вышыня: 14,5 метра.

Зноскі

  1. IPetersburg.ru. Планетарий в Санкт-Петербурге

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Планетарыі Расіі
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Музеі Санкт-Пецярбурга