wd wp Пошук:

Сандзё Санэтомі

Сандзё Санэтомі (13 сакавіка 1837 — 28 лютага 1891) — адзін з прадстаўнікоў Кіёцкай арыстакратыі, якая выступіла на баку імператара Мэйдзі ў вайне Босін. Пазней часова выконваў абавязкі прэм’ер-міністра Японіі.

Сандзё Санэтомі нарадзіўся ў сям’і міністра Сандзё Санэцуму. Падчас крызісу сёгуната Такугава Сандзё выступаў на баку імператара. Пасля адстаўкі Такугава Ёсінобу і скасавання сістэмы сёгуната Сандзё займаў шэраг важных пастоў у імперскім ўрадзе, уключаючы пасады правага і галоўнага міністраў.

У 1882 Сандзё стаў кавалерам Вышэйшага ордэна Хрызантэмы, а 7 ліпеня 1884 г. яму быў прысвоены тытул князя — вышэйшы па сістэме кадзоку.

Пасля адміністрацыйнай рэформы, праведзенай Іта Хірабумі ў 1885 годзе, Сандзё стаў першым міністрам — захавальнікам пячаткі Японіі.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіёта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Пахаваныя ў Токіа
Катэгорыя·Памерлі 28 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1891 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі