wd wp Пошук:

Сана Нільсен

Сана Вікторыя Нільсен (шведск.: Sanna Victoria Nielsen; нарадзілася 27 лістапада 1984, Брумёла, Швецыя) — шведская спявачка[2], прадстаўніца Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2014 з песняй «Undo»[3][4][5]

Творчы шлях

У маі 1996 года ва ўзросце 11 год Сана Нільсен узначаліла шведскі хіт-парад Svensktoppen з песняй «Till en fågel».[6] У верасні выйшаў яе дэбютны альбом Silvertoner.[7] У 1997 годзе Сана выпусціла калядны альбом Min önskejul (у 2001 годзе альбом быў перавыдадзены).

У 2001 годзе Сана Нільсен упершыню прыняла ўдзел у Melodifestivalen — шведскім музычным конкурсе, пераможца якога атрымліваў права прадстаўляць краіну на Конкурсе песні Еўрабачанне. Яна выступіла з песняй «Igår, idag» і заняла 3-я месца. Яна зноў вярнулася на конкурс у 2003 годзе і з песняй «Hela världen för mig» фінішавала пятай. Трэці ўдзел Саны адбыўся ў 2005 годзе, яна выступала з песняй «Du och jag mot världen» у дуэце з Фрэдрыкам Шчэмпе і стала восьмай.

У 2006 годзе Сана выпусціла другі студыйны альбом Nära mej nära dej.[8] У 2007 годзе яна ў чацвёрты раз прыняла ўдзел у Melodifestivalen, на якім фінішавала сёмай з песняй «Vågar du, vågar jag»)[9] і выпусціла першы кампіляцыйны альбом Sanna 11-22.[10] Таксама летам 2007 года Сана правяла тур па Швецыі ў складзе трыа «Tre S» разам з Шырлі Клемп і Соняй Альдэн.

У 2008 годзе адбыўся пяты ўдзел Саны ў Melodifestivalen. 16 лютага Сана выступіла ў другім паўфінале з песняй «Empty room», заняла першае месца і прайшла ў фінал конкурса.[11] 15 сакавіка ў фінале Сана абыйшла Шарлоту Перэлі па галасаванню гледачоў больш чым на 50 тысяч галасоў, але пасля галасавання журы пераможцай стала Перэлі, а Нільсен стала другой.[12] Пазней яе песня «Empty room» атрымала перамогу на OGAE Second Chance Contest. Таксама ў 2008 годзе Нільсен выпусціла свой першы англамоўны альбом Stronger, які заняў першае месца ў нацыянальным хіт-парадзе.[13]

У 2011 годзе адбыўся яшчэ адзін удзел Саны ў Melodifestivalen. У другім паўфінале з песняй «I’m in love» яна заняла першае месца і прайшла ў фінал,[14] дзе месяцам пазней фінішавала чацвёртай.[15] Таксама ў 2011 годзе выйшаў пяты альбом Нільсен «I’m in love».[16]

У 2014 годзе Сана Нільсен у сёмы раз вярнулася на Melodifestivalen. З кампазіцыяй «Undo» яна набывае 90 балаў ад міжнароднага журы і 122 ад тэлегледачоўі становіцца прадстаўніком Швецыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2014.

У 2015 годзе яна была адной з вядучых конкурса «Еўрабачанне 2015» у шведскай трансляцыі.

Дыскаграфія

Альбомы

Сінглы

Зноскі

  1. Sanna Nielsen // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Discogs
  3. «Sweden: Sanna Nielsen wins Melodifestivalen!»
  4. «Sweden: Seventh time lucky for Sanna»
  5. «Sweden: Sanna Nielsen wins Melodifestivalen». Архівавана з першакрыніцы 8 сакавіка 2014. Праверана 8 сакавіка 2014.
  6. Svensktoppen – 1996. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  7. Sanna Nielsen – Silvertoner. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  8. Sanna Nielsen – Nära mej nära dej. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  9. The Ark - winners of Melodifestivalen 2007. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2007. Праверана 27 лістапада 2011.
  10. Sanna Nielsen – Sanna 11-22. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  11. Live: second semi final in Sweden. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2008. Праверана 27 лістапада 2011.
  12. Sweden decided: Charlotte Perrelli to Eurovision!. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2008. Праверана 27 лістапада 2011.
  13. Sanna Nielsen – Stronger. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.
  14. Sweden: Two acts qualified for the final. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
  15. Eric Saade to represent Sweden in Eurovision 2011. ESCToday. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2011. Праверана 27 лістапада 2011.
  16. Sanna Nielsen –I’m in love. swedishcharts.com. Архівавана з першакрыніцы 4 верасня 2012. Праверана 27 лістапада 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Поп-музыканты Швецыі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Жанчыны Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных