wd wp Пошук:

Сана

Сана (араб. صنعاء‎‎‎) — сталіца і найбуйнейшы горад Емена; на захадзе краіны ў міжгорнай даліне на вышыні 2400 метраў. 1,7 млн жыхароў (2004). Вузел аўтадарог, у тым ліку да порта Хадэйда на Чырвоным моры. Міжнародны аэрапорт. Прамысловасць: тэкстыльная, металаапрацоўчая, мэблевая, тытунёвая, кансервавая, абутковая. Буйны цэнтр саматужнай вытворчасці залатых, срэбраных, медных вырабаў, тканін. Універсітэт. Моцна пацярпеў ад землетрасення 1982 года.

Гісторыя

Вядома з 1 стагоддзя. Ролю палітычнага цэнтра пачала адыграваць у 6 стагоддзі. У Сярэднявеччы праз Сану праходзілі гандлёвыя шляхі з Эфіопіі і Індыі ў Міжземнамор’е. З сярэдзіны 7 стагоддзя Сана — рэзідэнцыя намеснікаў арабскіх халіфаў, з сярэдзіны 9 стагоддзя сталіца самастойнай дзяржавы Яфурыдаў. У 11-15 стагоддзях у складзе розных дзяржаўных утварэнняў Паўднёвай Аравіі. З сярэдзіны 17 стагоддзя рэзідэнцыя зейдзіцкіх імамаў Емена. У 1871 годзе зноў занята туркамі. У 1911 годзе горад захапіў імам Ях’я, які ў 1918 годзе зрабіў Сану сталіцай Еменескага каралеўства. У 1962-90 гадах сталіца Еменскай Арабскай Рэспублікі, з 1990 года — Емена.

Архітэктура

Старажытны горад складаецца з двух частак, якія ў плане складаюць васьмёрку. Ён абнесены сцяной вышынёй 9 метраў з паўкруглымі вежамі і шматлікімі брамамі. На стыку 2 гарадскіх тэрыторый — 7-павярховы палацавы комплекс (былы палац імама). У найбольш старажытнай частцы горада знаходзяцца цытадэль, караван-сарай, медрэсэ, рынкі, сярэднявечныя лазні, мячэці аль-Джама аль Кебір, ці Вялікая мячэць (7-12 ст.), Бакіліджэ (17 ст.). Разнастайнасцю вылучаецца жылая забудова: 3-7-павярховыя вежападобныя дамы з каменю і цэглы, пастаўленыя блізка адзін да данаго. Іх фасады з пабеленымі вапнай фрызамі аздоблены разнымі аркадамі, ажурнымі драўлянымі панэлямі, аконныя праёмы з каляровымі вітражамі. У заходняй частцы Саны (Садовы горад), пабудаванай у 17-20 стагоддзі, пераважаюць асабнякі з садамі, абнесеныя сценамі. Сучасныя будынкі спалучаюць традыцыйныя элементы з новымі тэхналогіямі і будаўнічымі матэрыяламі: Цэнтральны банк, Рэспубліканскі палац, Акадэмія паліцыі, гатэль «Таж Саба». Стары горад уключаны ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Сталіцы Азіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сталіцы дзяржаў
Катэгорыя·Гарады Емена
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96