wd wp Пошук:

Самуіл Мендэлевіч Бурак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бурак.

Самуіл Мендэлевіч (Маркавіч) Бурак (1872—1938) — урач-отарыналарынголаг. Доктар медыцынскіх навук (1902), прафесар (1906)[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Марыупалі ў сям’і служачага[3].

Закончыў медыцынскі факультэт Харкаўскага ўніверсітэта (1897). Працаваў у Харкаўскім універсітэце, Харкаўскім ваенным шпіталі. У 1925—1938 гадах — у Беларускім медыцынскім інстытуце (Мінск), першы загадчык кафедры хвароб вуха, горла і носа[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар першага фундаментальнага кіраўніцтва па отарыналарынгалогіі на беларускай мове ў 3 частках «Хваробы вуха, носа i горла», 1934. Апублікаваў шэраг навукова-папулярных брашур[3].

Грамадская дзейнасць

Удзельнік шматлікіх навуковых з’ездаў і канферэнцый, у т. л. міжнародных (Будапешт, 1909; Мадрыд, 1932). Старшыня праўлення Беларускай асацыяцыі отарыналарынгалагічнага таварыства, 1928—1938, член-карэспандэнт Парыжскага, ганаровы член Мадрыдскага отарыналарынгалагічных таварыстваў[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-NLB-ar10769712&strq=l_siz=20
  2. 1 2 Бурак, Самуіл Мендэлевіч (доктар медыцынскіх навук ; 1872—1938)
  3. 1 2 3 Бурак Самуил Маркович (Менделевич) (1872-12.03.1938) (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі медыцынскага факультэта Імператарскага Харкаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Отарыналарынголагі СССР
Катэгорыя·Загадчыкі кафедраў БДМУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марыупалі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1872 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Отарыналарынголагі Беларусі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мінску
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»