wd wp Пошук:

Самасёлы

Мапа радыяцыйнага забруджвання ізатопам цэзу-137:
    «закрытыя» зоны (больш pf 40 Кы/км²)
    зоны пастаяннага кантролю (15—40 Кы/км²)
    зоны пэрыядычнага кантролю (5—15 Кы/км²)
    1—5 Кы/км²

Самасёлы зоны адчужэння (самапасяленцы, вяртанцы) — зборная назва для цывільнага насельніцтва Чарнобыльскай зоны адчужэння, групы людзей, якія вярнуліся на месцы ранейшага пражывання пасля Чарнобыльскай катастрофы.

Назва

Самасёламі гэтых людзей упершыню пачалі называць журналісты яшчэ з 1980-х гг[1]. Навукоўцы, удзельнікі гісторыка-этнаграфічных экспэдыцый у зону адчужэння, сярод якіх была паэтка Ліна Кастэнка, лічаць такую назву некарэктнай:

Я адразу хацела б папрасіць, каб тых людзей ніхто не называў самасёламі: гэта абразліва, гэта ж іхняя бацькаўшчына. Яны выраслі там і працягваюць жыць пасля аварыі ў сваіх родных будынках — хай забытыя Богам і дзяржавай[2]

Яны называюць гэтых людзей «вяртанцамі» (укр.: повертанці).

Колькасць самасёлаў

Нягледзячы на існае заканадаўчае абмежаванне пражывання цывільнага насельніцтва ў зоне адчужэння, усё ж такі значная колькасць эвакуяванага насельніцтва вярнулася да сваіх мясцін пасля высялення 1986 года.

Паводле розных крыніц, агульная колькасць насельніцтва, што вярнулася ў зону адчужэння ў 1986 годзе складае каля 1200 чалавек (са ста тысяч эвакуяваных). Станам на пачатак 2007 года іхняя колькасць складала 314 чалавек.

Колькасць пражываючых у зоне адчужэння, пачынаючы з 1987 года, мае наступную тэндэнцыю:

1987 1992 1995 1998 1999 2001 2005 2007
больш за 1200 асобкаля 1000 асоб820 асоб750 асоб612 асоб487 асоб328 асоб314 асоб

Самасёлы пражываюць не кампактна ў адным сяле альбо горадзе, а з’ўляюцца расселенымі па 11 населеных пунктах зоны адчужэння. Пераважна гэта людзі сталага веку. Сярэдні ўзрост самасёлаў складае 63 гады. Асноўнай прычынай скарачэння колькасці самасёлаў у чарнобыльскай зоне з’яўляецца іх стары ўзрост.

Зноскі

  1. Урядовий кур’єр. 24.04.2010 “Піднімаємо з небуття життя Поліщуків”(недаступная спасылка)
  2. Ліна КОСТЕНКО: «Виколупую з-під льоду свій народ» // Віче 12.03.2010
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Зона адчужэння Чарнобыльскай АЭС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Постаці Украіны