wd wp Пошук:

Салі Гарднер галопам

«Салі Гарднер галопам» (англ.: Sallie Gardner at a Gallop) — картатэка з 12 фотакартак, якія ўваходзяць у серыю з шасці картатэк, створаных Эдвардам Мэйбрыджам[en]. Атрымала сусветную вядомасць як адзін з першых фільмаў у гісторыі. Кожная картатэка складаецца з шасці-дванаццаці «аўтаматычных[en]» фатаграфій, якія паказваюць рух каня. Мэйбрыдж зняў фатаграфіі ў чэрвені 1878 года.[1]

Дадзеную серыю і далейшыя падобныя эксперыменты з хранафатаграфіяй можна разглядаць як важны крок у развіцці кінематографа. Фатаграфіі былі надрукаваныя ў выпуску часопіса «Scientific American[en]» 19 кастрычніка 1878 года.

Здымку Мейбрыджу замовіў Леланд Стэнфард[en], прамысловец і наезнік, які паспрачаўся з двума прыяцелямі, што падчас галопу[ru] ёсць моманты, калі конь не дакранаецца зямлі ніводным з капытоў. Даказаць гэта можна было толькі з дапамогай фатаграфіі, бо чалавечае вока не здольнае ўсачыць за хуткімі рухамі каня. На здымках відаць, што ўсе чатыры нагі ў нейкай фазе руху сапраўды адначасова не датыкаюцца зямлі, хаця гэта адбываецца толькі тады, калі канечнасці «сабраныя» пад целам, а не «выцягнутыя» наперад і назад, як гэта малявалі ў жывапісе.[2]

Зноскі

  1. Владимир Левашов. Лекции по истории фотографии / Галина Ельшевская. — 2-е изд.. — М.: «Тримедиа Контент», 2014. — С. 40—43. — 484 с. — ISBN 978-5-903788-16-3.
  2. Жорж Садуль[fr]. Всеобщая история кино / В. А. Рязанова. — М.: «Искусство», 1958. — Т. 1. — С. 66. — 611 с.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Фільмы ЗША
Катэгорыя·Фільмы 1878 года
Катэгорыя·Фільмы Эдварда Мэйбрыджа
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыя кіно
Катэгорыя·Фільмы пра коней
Катэгорыя·Гісторыя фатаграфіі
Катэгорыя·Фільмы, знятыя ў Каліфорніі