wd wp Пошук:

Сальпугі

Сальпугі, Біхоркі, Фалангі (Solifugae) — атрад членістаногіх класа павукападобных.

Апісанне

Даўжыня да 7 см. Афарбоўка бура-жоўтая, радзей стракатая або цёмная. На галавагрудзях 2 пары вачэй (бакавыя недаразвітыя). Галавагрудзі расчлянёныя на пярэдні аддзел і сегменты трох задніх пар канечнасцей. Канечнасцей 6 пар, у т.л. буйныя клюшнепадобныя хеліцэры. Масіўнае брушка мае 10 сегментаў. Цела і канечнасці густа ўкрыты валаскамі і шчацінкамі. Дыхаюць трахеямі.

Пашырэнне

Каля 10 сямействаў, да 30 родаў, каля 800 відаў.

Найбольш пашыраны ў тропіках і субтропіках (акрамя Аўстраліі і астравоў Ціхага акіяна). Жывуць у норах, пад камянямі. Большасць відаў актыўныя ўначы; вельмі рухавыя.

Асаблівасці біялогіі

Драпежнікі.

Раздзельнаполыя, адкладваюць яйцы. Развіццё без метамарфозу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Атрады павукападобных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Сальпугі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта