wd wp Пошук:

Саладухінскі сельсавет

Саладу́хінскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Горкі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Саладухі. 12 кастрычніка 1929 года цэнтр перанесены ў вёску Горкі. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Кудзінскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Езярышчанскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе