wd wp Пошук:

Сакас

Сакас XVII ст.

Са́кас — верхняе богаслужэбнае аблачэнне праваслаўнага ці ўніяцкага архіерэя, доўгае да пят, шырокае, з шырокімі рукавамі, пашытае з дарагой тканіны. Пярэдняя і задняя палавіны сакаса злучаюцца петлямі і званцамі. На сакас ускладаецца амафор і панагія з крыжам. Спачатку сакас быў прадметам царскага адзення. У богаслужэбную практыку ўвайшоў у XIXII стст. З-за вялікай павагі да гэтага аблачэння патрыярхі спачатку апраналіся ў яго толькі тры разы на год (на Пасху, у Дзень Пяцідзясятніцы, на Божае Нараджэнне). Затым сакас перайшоў да іншых усходніх патрыярхаў і да Мітрапаліта Маскоўскага. З XVIII ст. у Расіі стаў аблачэннем усіх архіерэяў, замяніўшы фелонь.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Аблачэнне праваслаўнага і ўніяцкага духавенства