wd wp Пошук:

Сады Лукула

Сады Лукула (лац.: Horti Luculliani) — самыя раннія сады ў Старажытным Рыме на паўднёва-усходнім схіле ўзгорка Пінча, пабудаваныя рымскім палкаводцам і консулам Луцыям Лукулам (лац.: Lucius Licinius Lucullus) у 60 годзе да н.э. (Tacitus, Ann., XI.1).

Лукул лічыцца лічыцца родапачынальнікам рымскага садовага мастацтва. Ён прывёз з Персіі і ўпершыню развёў у Еўропе культурную вішню. Яго рымскі парк складаўся з некалькіх участкаў — садоў з рознымі насаджэннямі. Сады ўпрыгожвалі статуі, вазы, фантаны.

Далейшы ўклад у добраўпарадкаванне садоў унёс рымскі консул Валерый Азіятык (лац.: Decimus Valerius Asiaticus), якому яны належалі з 46 года н.э. і зваліся Horti Asiatici. Па словах Плутарха, сады Лукула стаяць у адным шэрагу з самымі пышнымі імператарскімі садамі (Plut., Luc., 39).

У эпоху Адраджэння сады на Пінча былі адроджаны сям’ёй Медычы. Цяпер на гэтым месцы размешчаны віла Баргезэ і віла Медычы.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Паркі Італіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Славутасці Рыма