wd wp Пошук:

Сагдыйская вобласць

Сагдыйская вобласць — адміністрацыйная вобласць у складзе Рэспублікі Таджыкістан, утворана 27 кастрычніка 1939 года як Ленінабадская вобласць і скасавана ў 1962 годзе. У 1970 годзе адноўлена, 10 лістапада 2000 года перайменавана ў Сагдыйскую вобласць.

Размешчана на поўначы Таджыкістана, у гарах Цянь-Шаня і Гісара-Алая, паўночная частка займае паўднёвы захад Ферганскай даліны.

Геаграфія

Займае тэрыторыю ў 25 400 км². Тэрыторыя пераважна горная. З поўначы размешчаны Курамінскі хрыбет і горы Магалтаў, з поўдня — Туркестанскі хрыбет і Зераўшанскія горы. Мяжуе з Узбекістанам і Кыргызстанам.

Да вобласці адносяцца эксклавы Варух і Заходняя Калача, размешчаныя на тэрыторыі Баткенскага і Лейлекскага раёнаў Баткенскай вобласці Кыргызстана; а таксама анклаў Сарвак, размешчаны на тэрыторыі Папскага раёна Наманганскай вобласці Узбекістана.

Галоўныя рэкі — Сырдар’я і Зераўшан. Найбуйнейшае возера — Іскандэркуль. Вадасховішчы — Кайракумскае, Фархадскае, Катасайскае і Даганасайскае.

Клімат — кантынентальны, сухі і залежыць ад змены вышыні над узроўнем мора. Сярэдняя тэмпература студзеня ў даліне −10 °C, у ліпені +28—29 °C. Гадавыя ападкі 150—300 мм. У гарах халаднавата. Сярэдняя тэмпература: студзеня −40 ° C, у ліпені +26 °C. Ападкі ў гарах (да 1000 м) 400 мм; сярэдняя тэмпература: студзеня (на вышыні 2500-3000 м) −9 °C і ў ліпені +15 °C, гадавыя ападкі да 800 мм.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Адміністрацыйны падзел Таджыкістана
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96